В Докшицком районе активно идёт сев озимых

Максім Міндукшоў: апошні агляд гатоўнасці агрэгата – і за работу.

Максім Міндукшоў: апошні агляд гатоўнасці агрэгата – і за работу.

Канец жніўня і пачатак верасня ў сельгаспрадпрыемствах – пара вельмі напружаная. Завяршальная стадыя жніва суседнічае з уборкай яравога рапсу, унясеннем гліфасат­утрымліваючых гербіцыдаў, узорваннем глебы пад азімыя культуры, сяўбой азімых крыжа­кветных і збожжавых.
Па стане на 10 верасня ўборку рапсу завяршылі ў ААТ “Замастачанскае”, актыўна вядуцца работы ў ААТ “Докшыцкі рай­аграсэрвіс” і ААТ “Таргуны”. Большасць сельгаспрадпрыемстваў прыступіла і да сяўбы азімых збожжавых. Найлепш тут справы ідуць у ААТ “Бягомльскае”, дзе азімыя ўжо пасеяны на трэцяй частцы адведзеных плошчаў. Усе пагодныя дні выкарыстоўваюцца таксама і для ўборкі саломы. Гэта работа ўжо практычна завершана ў КУП “Докшыцкі”.
На ўзорванні глебы пад азімыя культуры лідыруе ААТ “Бягомльскае”, дзе працэнт узараных плошчаў наблізіўся да 60-ці. Астатнія гаспадаркі, акрамя ДП “Гняздзілава-Агра” і ДП “АграСітцы”, ­ідуць больш-менш роўна: крыху больш ці крыху менш за 50 працэнтаў. У ААТ “Докшыцкі рай­аграсэрвіс” за гэтай работай каля вёскі Калягі мы падчас службовай камандзіроўкі заспелі механізатара Міхаіла Валковіча, да якога далучыўся Максім Міндукшоў на МТЗ-3022 з культыватарам: тарфяная глеба на ўчастку яшчэ вельмі вільготная для ўзорвання.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *