В турслёте поучаствовали посетители отделения дневного пребывания инвалидов
Наведвальнікі дзённага знаходжання інвалідаў не любяць сумаваць і адпачываюць звычайна актыўна. Асабліва прыйшоўся ім даспадобы турыстычны злёт з жартоўнымі выпрабаваннямі.
Добрае жнівеньскае надвор’е спрыяла турыстам, а таму, падзяліўшыся на дзве каманды, яны выйшлі адпачыць на прыроду. Вядома, што адна з самых неабходных рэчаў у паходзе заплечнік. Менавіта з яго збору і распачалася конкурсная праграма. Таксама весела і заўзята майстравалі турысты камандаў “Аптымісты” і “Экстрэмалы” шапкі з газет, з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі якія яшчэ рэчы патрэбны ў паходзе, разгадвалі загадкі пра лекавыя травы, праходзілі “паласу перашкод”. Конкурс на веданне роднага краю правяла лідар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Ждановіч. Удзельнікам турзлёту прапанавалася скласці пазл з выявай герба Докшыц, перакласці словы з рускай на беларускую мову і сплесці амулет.
Фінальным этапам быў конкурс капітанаў пад назвай “Галодны турыст”. У час яго Віталь Перавозчыкаў і Дзмітрый Турчанка спрабавалі дастаць вуснамі цукеркі з талеркі з мукой.
А перамагло ў турыстычным конкурсе сяброўства. Кожны ўдзельнік атрымаў падарунакі ад арганізатараў мерапрыемства і РК ГА “БРСМ”.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з асабістага архіва.