В Докшицах сгорел сарай

img-bc3baf0a96909302417f4802cfe4d59d-v

Днём, у чацвер, 17 верасня, у райцэнтры на вуліцы Піянерскай, 34 адбыўся пажар. Пра тое, што ў цэнтры горада гарыць хлеў, выратавальнікам паведаміла суседка, якая жыве побач. У выніку пажару пабудова, якая належыць жыхарцы Докшыц, згарэла. Акрамя гэтага, яшчэ ў аднаго хлява агнём пашкоджаны дах.
Папярэдняй прычынай здарэння пажарныя інспектары называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Зараз вядзецца разбіральніцтва і, калі выявяць парушальнікаў правіл пажарнай бяспекі, яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *