Православная молодёжь из Докшицкого района с удовольствием отдыхает в волонтёрском лагере «Таямніцы пры граніцы»

Добраўпарадкаванне тэрыторыі манастыра – справа рук сапраўдных мужчын.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі манастыра – справа рук сапраўдных мужчын.

Лета – гэта выдатны час не толькі для адпачынку, але і для сустрэчы з сябрамі.

Вось ужо каторы год здорава праводзяць вольны час у кампаніі адна­думцаў удзельнікі валанцёрскага лагера “Таямніцы прыграніцы”. У час летніх канікулаў яны збіраюцца ахвотна ў Друі, ля былога брацкага корпуса Дабравешчанскага мужчынскага манастыра. У валанцёрскай дапамозе актыўна ўдзельнічае і праваслаўная моладзь з Крулеўшчыны і Порплішча. Вось і сёлета разам з Мікітам Палачаніным, Андрэем Косціным, Дзімам Мандруком мы адправіліся ў Друю, каб аказаць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні гістарычнага помніка. Разам з іншымі юнакамі і дзяўчатамі, якія прыехалі сюды з розных куткоў Беларусі, акультурвалі тэрыторыю ля мясцовага храма, ачышчалі бераг Заходняй Дзвіны, працягвалі разбор завалаў Дабравешчанскага манастыра. Вельмі важным момантам для ўсіх было падвядзенне да гаспадарчага дома, у якім традыцыйна працуе лагер, вады. Вечарамі ўсе з задавальненнем адпачывалі ля вогнішча, дзе пастаянна гучалі песні. Новай забавай для ўсіх стаў “Вяровачны гарадок”, створаны ў гэтым годзе.

Вельмі прыемна, што старанні валанцёраў не заставаліся незаўважанымі. Амаль кожны дзень у Друю прыязджалі розныя людзі, якім моладзь з задавальненнем апавядала пра гісторыю гэтага цікавага населенага пункта. У ­адзін з дзён лагер наведаў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. З Уладыкам адбылася вельмі шчырая і душэўная гутарка.
За гэты тыдзень для многіх Друя ператварылася ў месца, куды хочацца вярнуцца зноў.
К. ЗУБАРАВА,
удзельніца валанцёрскага лагера.

Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *