В Докшицком районе борьба с борщевиком не прекращается
На тэрыторыі Докшыцкага раёна ўстаноўлена 11 месцаў баршчэўніка Сасноўскага на землях пяці землекарыстальнікаў. Агульная плошча ў бягучым годзе складае 0,324 гектара, што ніжэй чым летась на 0,222 гектара.
Баршчэўнік расце на тэрыторыі Крыпульскага сельсавета, на землях ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», КУП «Докшыцкі», ляснога фонду Валкалацкага лясніцтва і на прыдарожных палосах.
Сёлета на закупку прэпаратаў для барацьбы з дадзенай раслінай землекарыстальнікі выдаткавалі 625 рублёў.
Работы па хімічнай апрацоўцы праведзены ў аптымальны час, з улікам пагодных умоў.
Разам з тым на землях ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” побач з некаторымі зафіксаванымі месцамі росту выяўлены баршчэўнік у стадыі бутанізацыі і пачатку цвіцення. Расліны былі выдалены механічным спосабам.
Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла дзевяць мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, выдадзена столькі ж прадпісанняў, якія ўжо выкананы.
На адрас старшыні Вілейскага райвыканкама быў накіраваны ліст аб неабходнасці знішчэння баршчэўніка, бо расліны “перабіраюцца” з памежнай тэрыторыі на нашу.
Таксама абследавалася аўтадарога Р-29 з боку Ушацкага раёна, дзе маюцца значныя баршчэўнікавыя плошчы, у выніку выяўлены адзінкавыя расліны.
У. ВІШНЕЎСКІ,
начальнік Докшыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.