Прыклад сталай дакшычанкі варты для пераймання

izobrazhenie_viber_2022-03-17_14-02-21-136

Вясна прыспешвае наводзіць парадак на зямлі, і перш-наперш прыбраць яе ад смецця. Ды многія сёння штосьці не спяшаюцца гэта рабіць. А раней гараджанам і нагадваць не трэба было. Кожны гаспадар, як толькі сыходзіў снег, спяшаўся прыбраць ля свайго плоту, падмесці частку тратуара. А зараз нават на цэнтральнай вуліцы горада ля асобных адміністрацыйных будынкаў устаноў, асабліва гандлёвых кропак, валяюцца папера, цэлафан, пластык. Тратуары пакрыты слоем пяску, якім ратаваліся зімой ад галалёду. Па іх камунальнікі пусцілі трактар са шчоткай. Ён, канечне, падмёў, як мог. Атрымалася, што толькі пасярэдзіне. На вуліцы ж Маякоўскага, дзе новы тратуар пакладзены з паніжэннем насупраць кожнай сядзібы, шчотка, зразумела,  гэтыя ўпадзіны не зачапіла зусім. І што цікава, з усёй вуліцы гаспадары толькі трох дамоў выйшлі з венікамі і змялі пясок з тратуара насупраць сваіх сядзіб. Сярод іх і бабулька з кіёчкам, якой ужо даўно пайшоў дзявяты дзясятак гадоў. Але ўзрост, як бачна, не перашкода для гаспадарлівага, неабыякавага чалавека, які любіць чысціню і не чакае ніадкуль дапамогі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *