У Докшыцах будзе гасціць тэатр імя Якуба Коласа

teatr

Нашы сябры, артысты Нацыянальнага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, ужо ў каторы раз прыязджаюць у Докшыцы, што вельмі прыемна. Яшчэ больш прыемна, калі ведаць, што стала таму нагодай.

У  далёкім 2009 годзе ў тэатры быў пастаўлены  спектакль “Пазычанае шчасце” па  п’есе нашага земляка, вядомага драматурга Фёдара Палачаніна. Пастаноўка вытрымала выпрабаванне часам, і артысты будуць яе іграць у 200-ы раз ў Докшыцах – на радзіме пісьменніка, каб зрабіць прыемнае аўтару і мясцовым гледачам. Дарэчы, сцвярджаюць, што па колькасці пастановак “Пазычанае шчасце” апярэджвае толькі спектакль “Несцерка”, які з’яўляецца, дарэчы, візітоўкай коласаўскага тэатра.

Раздзяліць прыемныя хвіліны з аўтарам, артыстамі вы зможаце, калі прыйдзеце на спектакль, які адбудзецца ў сераду, 13 красавіка, у 18.00, у ККЗ “Іскра”. Білеты можна будзе купіць з 17 гадзін у гэты ж дзень, кошт 10 рублёў.

Таксама 13 красавіка коласаўцы запрашаюць маленькіх гледачоў на дзіцячы спектакль “Усе мышы любяць сыр. Яго можна будзе паглядзець у 11.30 і 13.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *