Августовская конференция педагогических работников прошла в Докшицах

photo_2022-08-31_09-00-07

На раённай педагагічнай канферэнцыі падведзены вынікі мінулага навучальнага года, вызначаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці і задачы на перспектыву. Мерапрыемства прайшло 29 жніўня ў Докшыцах, у кінаканцэртнай зале “Іскра”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак, намеснік старшыні Аксана Палачаніна, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна, работнікі сістэмы адукацыі.

photo_2022-08-31_09-00-05-2

Аўдыторыя вітала ветэранаў педагагічнай працы: Рыму Ульскую, Жанну Ганус, Лілію Савіцкую, Валянціну Блажыевіч, Вольгу Ільіч, Фёдара Палачаніна, Тэрэсу Урбан, Данату Лапатку, Алену Макарэвіч, Віктара Стадольніка. І не менш шчыра – маладых спецыялістаў, якія прыехалі сёлета ў наш раён пасля заканчэння ВНУ: Аляксея Апанасёнка, Дар’ю Васільеву, Андрэя Камінскага, Кацярыну Міхаль, Наталлю Стрыжонак, Іллю Хілько. Чацвёра з маладых спецыялістаў ужо зарэкамендавалі сябе як творчыя педагогі ў аздараўленчым лагеры “Бярозка”. Андрэй Камінскі, выпускнік Парплішчанскай школы і актыўны ўдзельнік культурна-масавых мерапрыемстваў, выдатна справіўся з роляй вядучага на педканферэнцыі. Кацярына Міхаль, выступаючы на сцэне ад імя новаспечаных спецыялістаў, заўважыла, што маладосць таленту не перашкода, і паабяцала прадоўжыць настаўніцкія традыцыі раёна.

Натхняльныя словы маладым адрасавала Жанна Ганус, у мінулым загадчык ясляў-сада № 3 г. Докшыцы. Яна запэўніла, што на Докшыччыне працуюць цудоўныя педагагічныя калектывы, у якіх заўжды дапамогуць.

photo_2022-08-31_09-00-04

Як спрацавалі?

З вынікамі работы і задачамі на новы навучальны год пазнаёміў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка.

– На першае месца сёння ставіцца фарміраванне павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, культуры, традыцый і звычаяў, – зазначыў Дзмітрый Данілавіч, аналізуючы выхаваўчую работу. – У Год гістарычнай памяці праведзены шэраг мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, навучэнцы і педагогі прынялі актыўны удзел у рэспубліканскіх акцыях “Беларусь памятае. Памятае кожнага”, “Героі маёй сям’і”, у навуковай канферэнцыі “Памяць і боль роднай зямлі” на базе Бягомльскага музея народнай славы. На працягу года педагагічныя калектывы, прадстаўнікі органаў улады, пракуратуры, органаў унутраных спраў, ветэраны, грамадскія і моладзевыя арганізацыі і аб’яднанні вялі інфармацыйна-асветніцкую працу па фарміраванні ў дзяцей фундаментальных каштоўнасцей, правільнай маральнай і грамадска-палітычнай пазіцыі ў адносінах да падзей і вынікаў Вялікай Айчыннай вайны.

photo_2022-08-31_09-00-05-3

Вядзецца праца па афармленні музейных пакояў і куткоў баявой славы. Тэматычныя экспазіцыі павінны быць у кожнай школе, выказаў пажаданне начальнік аддзела па адукацыі.

Можна ганарыцца поспехамі на разнастайных форумах, фестывалях, конкурсах. На працягу 2021/2022 навучальнага года педагагічныя калектывы і вучні заваявалі 583 узнагароды.

Радуе, што па выніках працы за апошнія гады раённая піянерская арганізацыя з’яўляецца адной з лепшых у вобласці.

Па выніках 2021 года і мінулага перыяду 2022-га не дапушчаны рост падлеткавай злачыннасці. У навучальным годзе не было фактаў траўматызму дзяцей ва ўстановах адукацыі.

photo_2022-08-31_09-00-05-4

Выкананы пастаўленыя перад сістэмай дашкольнай адукацыі задачы па забеспячэнні даступнасці і варыятыўнасці.

У 2022 годзе СШ № 2 г. Докшыцы, Параф’янаўская, Сітцаўская СШ, Бярозкаўская БШ ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх кантрольных работах па біялогіі, чытанні і разуменні тэксту, гісторыі Беларусі, матэматычнай граматнасці, і навучэнцы пацвердзілі свой узровень ведаў.

photo_2022-08-31_09-00-05

Важным напрамкам для педагагічных калектываў у новым навучальным годзе стане работа па павышэнні прэстыжу айчыннай адукацыі – гэта адзін з галоўных крытэрыяў якасці прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі. Дзмітрый Парцянка адзначыў высокі прафесійны ўзровень педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі Вольгі Калягі, Алены Садоўскай, Наталлі Пашкевіч, Аксаны Кіцько, Таццяны Прадзед, Людмілы Жыдко, Наталлі Цэлічынай, настаўнікаў Марыны Казлоўскай, Сяргея Камінскага, Ірыны Палачанінай, Таццяны Бальчэўскай, Наталлі Рандарэвіч, Ігара Бабакі, Валянціны Бяляўскай, Тамары Міхайлоўскай, Юрыя Шылавіча, Вольгі Сазановіч і многіх іншых.

photo_2022-08-31_09-00-06

У той жа час складанай застаецца сітуацыя па нарматыўным планаванні расходаў. Нават уведзеныя дадатковыя каэфіцыенты для Віцебскай вобласці не дазваляюць планаваць расходы пад фактычную патрэбнасць. І, на жаль, гэтая сітуацыя будзе пагаршацца ў сувязі са змяншэннем колькасці навучэнцаў.

З дакладамі таксама выступілі намеснік загадчыка ясляў-сада № 2 г. Докшыцы па асноўнай дзейнасці Таццяна Каляга, намеснік дырэктара СШ № 2 г. Докшыцы па вучэбнай рабоце Наталля Атрахімовіч, настаўнік матэматыкі СШ № 1 г. Докшыцы Сяргей Камінскі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Крулеўшчынскай СШ Уладзімір Піскуновіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аксана Дулінец.

Узнагароды

Педагогаў раёна вітаў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. Ён падкрэсліў вялікі аб’ём работы, які выконваецца ў сферы адукацыі, выказаў удзячнасць за дасягненні і ўручыў узнагароды ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Дзмітрый Парцянка ўручыў Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 г. Докшыцы Вользе Калбасіч, настаўніку фізікі СШ № 2 г. Докшыцы Мікалаю Пранько, метадысту вучэбна-метадычнага кабінета Валянціне Янковіч і Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі іншым работнікам.

З найлепшымі пажаданнямі звярнулася да калег старшыня раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Ягорава. Ганаровую грамату абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з яе рук атрымала дырэктар Глінскай ДС – СШ Людміла Асіповіч – за шматгадовую добрасумленную працу.

Стваралі святочны настрой юныя артысты раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Кветкавая палітра

У рамках педагагічнай канферэнцыі ў фае кінаканцэртнай залы “Іскра” была арганізавана выстава-конкурс “Кветкавая палітра”.

У ёй прынялі ўдзел як творчыя калектывы ўстаноў адукацыі, так і асобныя работнікі. Букеты і кветкавыя кампазіцыі, як і штогод, атрымаліся прыгожымі і арыгінальнымі.

 

Намінацыя “Першы раз у першы клас!”

І месца – Марына Юковіч, настаўнік Бягомльскай СШ.

ІІ месца – Людміла Зубарава, настаўнік Парплішчанскай СШ.

ІІІ месца – Глінская ДС – СШ.

 

Намінацыя “Родныя прасторы”

І месца – Алена Бакшцеева, рабочая ясляў-сада № 1 г. Докшыцы.

ІІ месца – СШ № 2 г. Докшыцы.

ІІІ месца – Сітцаўская СШ.

 

Намінацыя “Восеньскі крэатыў” (букет з агародніны, садавіны і кветак)

І месца – Параф’янаўскі яслі-сад № 1.

ІІ месца – Вольга Сазановіч, настаўнік Параф’янаўскай СШ.

ІІІ месца – СШ № 1 г. Докшыцы.

 

Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *