Горпосёлок Бегомль отметил свой 440 юбилей

img_9191

Бягомльшчына… Гераічная і партызанская, увасхваленая ў паэтычных радках Юрася Свіркі, Алеся Ставера, Пімена Панчанкі, клапатліва агорнутая волатам-лесам… У суботу Бягомль, уязныя вароты Віцебшчаны, адзначыў сваё 440-годдзе. Гучна, шчыра, пяшчотна і, як заўсёды, з тонкай ноткай патрыятызму было на свяце. Шмат гасцей, многа забаў, жывая музыка і рознакаляровы феерверк.

Так маштабна свой дзень нараджэн­ня Бягомль святкуе з 2012 года. Ідэйны натхняльнік гэтаму – старшыня сель­выканкама Мікалай Трахінін. Пакрысе свята прырастае новымі, кажучы су­часнай мовай, фішкамі. Але нязмен­ным застаецца яго пачатак. Урачысты мітынг і традыцыйны малебен каля помніка-валуна насупраць храмаў гарпасёлка, які адслужыў настаяцель храма Усіх Святых іерэй Іаан Сычэвіч. Бласлаўлёныя настаяцелем і акропле­ныя святой вадой, прадстаўнікі працоў­ных калектываў краю, дзятва і моладзь рушылі святочнай калонай да месца га­лоўнага дзейства свята – плошчы каля гарадскога Дома культуры. Дарэчы, там жа, у скверы, разгарнуліся гасцін­ныя прэзентацыі арганізацый і ўстаноў сельсавета.

img_9122

Свята пасёлка – гэта выдатная магчымасць памацаць рэдкія экспа­наты ўласнаручна, што было маг­чыма зрабіць на міні-выставе Бя­гомльскага музея народнай славы. Салдацкі прывал з наварыстай ка­шай і песнямі пад гармонік арганіза­валі мясцовыя медыкі, дзейнасці ў сферы аграпрамысловага комплек­су была прысвечана прэзентацыя ААТ “Бягомльскае”, гісторыя школы і творчасць педкалектыву – у фокусе пляцоўкі школы-інтэрната, фірмовую прадукцыю дэманстраваў завод “Ве­тразь”, узоры перапрацоўкі драўні­ны і насенны матэрыял з уласнага гадавальніка можна было назіраць на панадворку Бягомльскага лясга­са. Вярнулі ў дзяцінства выстава рэтра-цацак і салодкасці, якія былі ў рэдкую радасць кожнаму савецка­му дзіцяці: пеўнікі з цукровай патакі, арэшкі са згушчонкай, тварожныя пончыкі і хрушчы… Настальгічную нотку працягнула прэзентацыя фота­архіва Бягомльскай сярэдняй школы. Сваімі напрацоўкамі дзяліліся мяс­цовыя бібліятэкары, якія паралельна прапаноўвалі дзятве цікавыя і пазна­вальныя гульні. Удосталь нагуляўшы­ся, малыя выстройваліся у чаргу за прыгажосцю – на аквагрым. А побач прудніцкія культработнікі прэзента­валі сваё брэндавае свята мёду, па­спяваючы вырабляць для дзятвы са­лодкасці. Раённая газета ўжо пісала пра Таццяну Свірко, якая займаецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю ў розных накірунках. На свяце былі прадстаўлены шыкоўныя вырабы з фаамірану: ад кветак да настольных свяцільняў. Свае дэкаратыўныя выра­бы прадстаўлялі сямейная майстэр­ня Лапшыных “Габлюшка”, майстэр­ня вырабаў з дрэва Міхаіла Лазара “ТуТуЮт”. Над ганчарным кругам завіхаўся Аляксей Ромаўсаў з Ваўка­выскага раёна. Арыгінальныя брошкі яшчэ адной бегамальчанкі Ганны Ярашэвіч на любы, нават самы пры­дзірлівы, густ былі прадстаўлены на свяце.

img_9204

Звяртаючыся да прысутных, стар­шыня райвыканкама Алег Квалёнак з прыязнасцю адзначыў, як да лепшага змяніўся Бягомль за апошнія два дзе­сяцігоддзі. Досыць стабільна функ­цыянуюць прамысловыя і сельска­гаспадарчае прадпрыемствы, шмат зроблена ў плане добраўпарадка­вання, якому, як вядома, няма ме­жаў для ўдасканальвання. І галоўнае багацце кожнага рэгіёна – яго людзі. Працавітыя, адказныя, шчырыя. Га­наровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў на свяце былі ўшанаваны намеснік начальніка Бягомльскага ясляў-сада Наталія Зямчонак і пры­біральшчык тэрыторыі ўчастка Бя­гомль камунгаса Валянціна Шаман.

img_9262

Выдатнай канцэртная праграма была дзякуючы выступленням ка­лектываў мясцовых дзіцячай школы мастацтваў і дзіцячага сада. Шквал апладысментаў сарвалі народны ва­кальны ансамбль “Сакавіца” і дзіцячы фальклорны калектыў “Сакавічкі”, ва­кальная група народнага хора ветэра­наў працы “Залатыя гады”, дзе саліра­валі браты Уладзімір і Іван Пусташылы, Сяргей Дубко, гурт “8 рэгіён”, Вятлана Гарбачова, Алена Юхнавец, Алег Каля­га, Наталля Валько, Галіна Дземянко­ва. Не падвяло і малодшае пакаленне: Настасся Маркавец, Ян Марцынкевіч, Лізавета Гайдук, Алёна Шуневіч. З рол­лю вядучых выдатна справіліся Вале­рыя Старавойтава і Мікіта Зямко.

img_9326

…Жылі тут доўгія гады

Мае прапрадзеды, дзяды.

І тут нашчадкі будуць жыць,

Куточкам мілым даражыць.

img_9337

Гэтыя радкі Юрася Свіркі, якія гучалі са святочнай сцэны, лёгка клаліся на сэрца кожнаму, для каго Бягомль ма­лая радзіма і хто з году ў год з розных кірункаў птушкай ляціць у гэтае месца, каб наталіць смагу жыцця і ўмацаваць свае карані, без якіх нельга моцна тры­мацца на зямлі. Са святам, землякі!

img_9387

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *