История госпиталя партизанской бригады «Железняк»

6

“Калі б я мог, нашым сёстрам і санітаркам помнік паставіў бы. З чыстага золата…” – адгукаўся пра медработнікаў ваеннай пары Васіль Ляшчынскі, былы начальнік санітарнай службы брыгады “Жалязняк”, падкрэсліваючы іх выключную рашучасць у выратаванні раненых. Такога ж помніка заслугоўваюць і ўрачы, якія, не шкадуючы сябе, лячылі і вярталі ў строй народных мсціўцаў.

Начальнік санслужбы…

2

Сярод экспанатаў Бягомль­скага музея народнай славы – медыцынская сумка з наборам інструментаў Васіля Ляшчын­скага. З ёю доктар спяшаўся на паратунак соцень пацярпелых. Нёс надзею. Дарыў жыццё.

dscn2971

Да прыезду ў брыгаду Ва­сіль Іванавіч працаваў галоў­ным урачом Мсціжскай бальні­цы. У брыгаду прывёў з сабой абслуговы персанал, даставіў медыкаменты, інструментарый і абсталяванне. Разам з са­бой яму прыйшлося ўзяць усю сям’ю: жонку Кацярыну Ігна­таўну і двух сыноў – пяцігадо­вага Васю і двухгадовага Колю.

Дзякуючы начальніку ака­занне медыцынскай дапамогі раненым партызанам і мяс­цоваму насельніцтву было пастаўлена на дыхтоўную ва­енна-аператыўную аснову. У яго асобе цудоўна спалучаліся рысы высокакваліфікаванага ўрача, сумленнага ў адносінах да сваіх абавязкаў інтэлігента і гарачага патрыёта.

У любых, самых, здавала­ся б, неверагодных абставінах Васіль Іванавіч быў стрыманы і дзелавіты, яго адпрасаваная белая кашуля, гальштук, кас­цюм, халат, белая шапачка і мяккае абыходжанне заўсёды добра дзейнічалі на раненых.

 

Праз рукі доктара праход­зілі раненыя і з суседніх бры­гад. Усе яны былі бясконца ўдзячнымі гэтаму абаяльнаму чалавеку.

Васіль Ляшчынскі захаваў мужнасць у найцяжэйшыя дні блакады летам 1943 года, калі карнікамі быў захоплены і вы­везены ва ўзросце 2 гадоў 9 месяцаў яго сын Коля. Няглед­зячы на асабістыя пакуты, урач працягваў аперыраваць.

На шчасце, хлопчык быў уратаваны: пры канваіраван­ні палонных простая сялянка Васа Герашчанка сумела вы­красці яго з калоны і гадавала да заканчэння вайны разам са сваімі дзецьмі. Але ўвесь гэты час бацька знаходзіўся ў поў­ным няведанні пра лёс сына, і знайсці яго ўдалося толькі пас­ля Перамогі…

Пад кіраўніцтвам началь­ніка ў раёне вёскі Саўскі Бор быў створаны вялікі лясны пар­тызанскі шпіталь з капіталь­нымі зямлянкамі, а пазней у тым жа лясным масіве ўлад­каваны схаваны падземны шпіталь, дзе можна было пад­час карных аперацый размяс­ціць цяжка раненых і хворых на тыф партызан.

Усяго ў падпарадкаванні Ляшчынскага знаходзіліся ас­ноўны і запасны шпіталі, тры рухомыя шпіталі, у тым ліку адзін з іх пры аэрадроме, сем эвакуацыйных пунктаў, гаспа­дарчы ўзвод і рота прыкрыцця.

Пасля вайны ўрач узна­чальваў Лагішынскую раённую бальніцу на Піншчыне, ад­наўляў сферу аховы здароўя. Па сумяшчальніцтве працаваў хірургам у ваенным шпіталі. У 1971 годзе за выдатную працу быў удастоены звання заслу­жанага ўрача БССР. Яго сыны таксама сталі ўрачамі.

У дзень вызвалення Док­шыцкага раёна ад акупантаў Ляшчынскія штогод прыязд­жалі ў вёску Бярозкі, дзе па­хаваны брат Васіля Іванавіча Станіслаў Ляшчынскі, які ва­яваў у гэтых мясцінах.

…і паплечнікі

Сур’ёзная арганізацыя ме­дыцынскай службы ў брыгадзе “Жалязняк” пачалася яшчэ да прыезду Ляшчынскага, таму што ў сувязі з актывізацыяй баявой дзейнасці партызанскіх атрадаў з’явілася значная колькасць ра­неных.

dscn2966

У атрадах санслужбу ўзна­чалілі медсёстры Вера Булаўка, Праскоўя Котава і ваенфель­чар Сяргей Табачнікаў. Пад іх кіраўніцтвам былі падрыхтава­ны санінструктары для кожнага аддзялення атрада. Ішло асна­шчэнне медінструментамі і ме­дыкаментамі.

Вяліся пошукі медперсана­лу ў Бягомльскім і прылеглых раёнах. Неўзабаве пасля Ва­сіля Ляшчынскага ў брыгадзе з’явілася сямейная пара ўра­чоў Сырнікавых: Рыгор Аляксе­евіч, былы загадчык Мінскага абласнога аддзела аховы зда­роўя, заслужаны ўрач БССР, якога атрымалася вывесці праз партызанскіх сувязных з трэ­цяй бальніцы г. Мінска, і Яніна Пятроўна, якая хавалася сярод насельніцтва і аказвала неаб­ходную медыцынскую дапамогу. Пры цэнтральным шпіталі бры­гады яны арганізавалі курсы па падрыхтоўцы малодшага мед­персаналу, стварылі лабарато­рыю па вырабе лекаў і перавя­зачных матэрыялаў.

Узмацнілася медыцынская служба і з прыходам трыццаціга­довага ваенурача трэцяга рангу Івана Дзмітрыевіча Кузняцова, які накіроўваўся камандаван­нем першай Мінскай брыгады за лінію фронту, але ў сілу ба­явых абставін уліўся ў брыгаду “Жалязняк”. Энергічны, напоры­сты і бясстрашны галоўны ўрач шпіталя Кузняцоў дні і ночы без стомы аддаваў сябе справе лячэння, а калі патрабавалася, ішоў з аўтаматам у акопы.

Выдатным хірургам быў і Уладзімір Якаўлевіч Амбражэй.

Брыгада мела вялікі атрад сярэдніх і малодшых меды­цынскіх работнікаў, якія ўпісалі нямала гераічных старонак у гісторыю савецкай медыцыны. Медсястра Валянціна Мальчык вынесла з поля бою звыш двух­сот раненых партызан з іх збро­яй, за што ўдастоена пяці ўра­давых узнагарод. Хірургічныя сёстры Ядвіга Саковіч і Вера Булаўка пад агнём прабіраліся скрозь ланцугі карнікаў, каб па­легчыць пакуты партызан, сха­ваных у ямах, балотах пад мо­хам, іншых тайніках.

Вернымі памочнікамі дак­тароў, акрамя вышэйназваных, сталі баявыя медыцынскія сё­стры Наталля Кульба, Аляксе­ева, Сазонава, Хрыстоўская, Баброва, Церах, Юрыц, Н. Мальчык, Л. Прадзед, Я. Сака­ловіч, К. Калбаса, Н. Зіняева, фельчары Ефрасіння Грыбае­дава і Галімханаў.

Гэты згуртаваны медыцын­скі калектыў выратаваў жыццё 410 раненым “жалезнякоўцам”, якія змаглі вярнуцца ў баявыя рады, і дзясяткам партызан ін­шых брыгад, якія накіроўваліся на Бягомльскі аэрадром.

Дапамога

55

 

 

Для абслугоўвання насель­ніцтва медыцынская служба мела куставыя пункты па ўсёй партызанскай зоне. У іх задачу ўваходзіла барацьба з інфек­цыйнымі хваробамі, дапамога хворым і раненым з грамад­зянскага насельніцтва, супра­ваджэнне вяскоўцаў пры адвод­зе іх на лясныя базы, ва ўкрыцці, прафілактычныя мерапрыем­ствы, санітарная апрацоўка мясцовасці, жылля і прадуктаў харчавання. Усё гэта дазваляла гасіць успышкі эпідэміі.

Перад медыцынскай служ­бай стаяла мноства складаных задач. Дзе браць медыкаменты, бінты, хірургічныя інструменты? Асабліва цяжка даводзілася ў перыяд буйных баёў з гітлераў­цамі, калі не было магчымасці перапраўляць раненых у тыл.

У кожным баявым парты­занскім атрадзе быў урач, у яго распараджэнні – аддзяленне медыцынскага забеспячэння, ва ўзводзе – сястра ці фельчар. Атрадная мед­санслужба аказвала пер­шую дапамогу раненым і пры неабходнасці давод­зіла іх да эвакуацыйных пунктаў. Далей імі займа­лася агульнабрыгадная медсанслужба.

Выратаваць і вылечы­ць раненых было нялёгка з усіх пунктаў гледжання. Брыгадзе даводзілася весці няпростыя баі на розных на­прамках. Неяк гітлераўцам уда­лося захапіць адзін брыгадны шпіталь з групай раненых, якіх не змаглі пераправіць у тыл. Фашысты расстралялі іх. Гэты выпадак паслужыў для парты­зан суровым урокам, таму і былі пабудаваны ў запас сакрэтныя падземныя шпіталі – свайго роду добрыя схованкі. Адзін з іх быў выкарыстаны падчас баёў з карнікамі ў 1944 годзе, калі брыгадзе ў чарговы раз прый­шлося штурмам прарывацца з акружэння.

У тым шпіталі знаходзіла­ся некалькі дзясяткаў цяжка­параненых партызан з меды­цынскімі работнікамі. І трэба ж было так здарыцца, што карнікі акапаліся якраз на той самай вышыні, пад якой размяшчаў­ся шпіталь! Фельчар Ефрасін­ня Грыбаедава, медсёстры Наталля Кульба, Надзея Це­рах і Лідзія Радзівон, санітар­кі Лідзія Балбукова, Лукер’я Пярэдня і Антаніна Пярэдня разам з хворымі і раненымі пражылі там васямнацца­ць сутак. Іх становішча было жахлівым: скончыліся медыка­менты, перавязачныя матэры­ялы, свечкі, прадукты, у пад­земнай студні знікла вада. У дадатак да ўсяго фашысты пры ўладкаванні сваіх акопаў засыпалі вентыляцыйную тру­бу, якая была замаскіравана пад куст. Пасля гэтага паветра паступала толькі праз дуп­ло дрэва, і людзі задыхаліся. Каманда прыкрыцця шпіталя, разбіўшыся на групы, увесь час абстрэльвала карнікаў то з аднаго, то з другога боку, ад­цягваючы іх увагу на працягу ўсяго гэтага часу на сябе. У выніку раненыя і хворыя былі ўратаваны – дзякуючы і бай­цам, і медыкам.

А колькі яшчэ выпадкаў, калі медыцынскія работнікі, людзі самай мірнай прафесіі, пра­яўлялі непахісную вытрымку і сілу духу ў ваеннае ліхалецце! Нізкі паклон вам за падораныя жыцці, за Перамогу!

Ніна КРУКОВІЧ.

Сумесны праект рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”

і Бягомльскага музея народнай славы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *