Как проходил фест трав «Животворная сила» в Докшицах

У завяршэнні фэсту траў адбылося адкрыццё этнакультурнага цэнтра “Сядзіба “Вецяра”, што стаў новым аб’ектам на турыстычнай карце раёна. Менавіта ў гэтым куточку вясной з экспедыцыяй пабывалі супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага сада, падчас якой тут было пасаджана каля пяцідзесяці відаў лекавых раслін. Пад вясёлыя най- грышы народнага ансамбля народнай песні “Раніца” ў этнакультурным цэнтры адбыліся прэзентацыі клубаў нацыянальнай кухні “Шчадроўка” і пчаляроў і аматараў мёду “Зала- тая пчолка”. Не меншы інтарэс выклікала калекцыя лямпаў Алены Сайко з Барсукоў.

У завяршэнні фэсту траў адбылося адкрыццё этнакультурнага цэнтра “Сядзіба
“Вецяра”, што стаў новым аб’ектам на турыстычнай карце раёна. Менавіта ў гэтым
куточку вясной з экспедыцыяй пабывалі супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага сада,
падчас якой тут было пасаджана каля пяцідзесяці відаў лекавых раслін. Пад вясёлыя най-
грышы народнага ансамбля народнай песні “Раніца” ў этнакультурным цэнтры адбыліся
прэзентацыі клубаў нацыянальнай кухні “Шчадроўка” і пчаляроў і аматараў мёду “Зала-
тая пчолка”. Не меншы інтарэс выклікала калекцыя лямпаў Алены Сайко з Барсукоў.

Фэст траў “Жыватворная сіла”, які адбыўся ў рамках Рэспу­бліканскага сацыяльна-культурнага праекта Фестываль дзвюх рэк, стаў не толькі адметнасцю раённага свята, але і мерапры­емствам, якое ўпершыню праводзілася ў рэспубліцы. З розных куткоў Беларусі на яго прыехалі эксперты ў пытаннях выка­рыстання лекавых раслін. Сярод гасцей, якіх жыхары Докшыц віталі на ўрачыстым адкрыцці каля ККЗ “Іскра”, былі дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Бела­русь, дэлегацыі Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-практычнага цэнтра Нацы­янальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, прадстаўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча На­цыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Міністэрства аховы зда­роўя Рэспублікі Беларусь, урачы-фітатэрапеўты, народныя траўнікі, прадстаўнікі санаторна-курортных устаноў, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Расійскай Федэрацыі.

– Унікальнасць Докшыц­кага краю ў тым, што ён адзін з нямногіх ва ўсёй краіне, дзе сканцэнтраваны найбольш каштоўныя прыродныя аб’екты міжнароднага значэння, – ад­значыў у прывітальным слове старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. – Значную частку раёна займаюць водна-балот­ныя ўгоддзі. Высокі Рамсарскі статус маюць Бярэзінскі біяс­ферны запаведнік, даліна ракі Сэрвач і гідралагічны заказнік “Галубіцкая пушча”. На тэрыто­рыі Докшыччыны расце 65 відаў лекавых раслін і 23 віды харчо­вых раслін, якія запатрабава­ныя не толькі на знешнім, але і ўнутраным рынках. Таму можна сказаць, што невыпадкова фэст траў праходзіць менавіта ў нас. Упэўнены, што фестываль траў стане добрым пачынаннем для нашага рэгіёна, а бізнес-форум дапаможа выбраць патрэбную нішу для развіцця рэгіёна і рэ­спублікі.

Ад імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Улад­зіміра Андрэйчанкі з адкрыццём форуму павіншавала гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай куль­туры, сямейнай і моладзевай палітыцы Людміла Макары­на-Кібак. Яна заўважыла, што прыгажосць і багацце прыроды Докшыччыны абавязкова паслу­жаць падтрымкай здаровага ладу жыцця жыхароў рэгіёна, а праз пэўны час пра докшыцкі фэст траў, пра работу ў накірун­ку выкарыстання лекавых раслін будзе ведаць уся краіна.

У рамках фэсту таксама ўпершыню праходзіў міжнарод­ны беларуска-расійскі велаквест “ПРО#Зёлкі”, старт якому быў дадзены падчас урачыстасці. Пад дробат барабанаў ўзорнага ансамбля мажарэтак Докшыц­кай ДШМ каля трыццаці юнакоў і дзяўчат адправіліся ў пада­рожжа па маршруце Докшыцы – Плітніца – Камайск – Гліннае.

Экспертамі бізнес-форуму “Гаючая сіла раслін”, які прай­шоў пасля адкрыцця фэсту траў у ККЗ “Іскра”, былі доктар меды­цынскіх навук, дацэнт, прафесар кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Акадэміі ўпраўлен­ня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаян­най камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Людміла Макарына-Кібак, памочнік Стар­шыні Палаты прадстаўнікоў На­цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэй­чанкі, адзін з ініцыятараў фэсту траў Андрэй Раманаў і канды­дат біялагічных навук, начальнік аддзела навукі Міністэрства ахо­вы здароўя Рэспублікі Беларусь Маргарыта Досіна.

Мадэратарам мерапрыем­ства выступіла намеснік стар­шыні райвыканкама Аксана Палачаніна, якая адзначыла, што травяны патэнцыял – гэта кропка росту раёна.

– Нягледзячы на раз­віццё медыцыны, з’яўленне новых прэпаратаў і метадаў лячэння, фітатэрапіі, якая бярэ пачатак з практык народ­ных лекараў, не губляе сваёй актуальнасці і сёння, – ска­зала Аксана Эдуардаўна. –

Падчас гутаркі мы абмяркуем тэмы прымянення лекавых раслін у навуцы, медыцыне і фармацыі, санаторна-курорт­ным аздараўленні і турызме, пра выкарыстанне лекавых расліну прамысловасці, а так­сама ў народнай медыцыне, дыеталогіі і касметалогіі.

Падводзячы вынікі су­стрэчы Людміла Макарына-Кі­бак адзначыла, што кожны яе ўдзельнік набыў пэўныя вопыт і веды ў сферы выкарыстання лекавых раслін, а фэст траў абавязкова павінен стаць тра­дыцыяй Докшыцкага раёна і пакласці пачатак турыстычнага маршрута “Жыватворны шлях”.

        Праграма бізнес-форуму прадоўжылася ў фае ККЗ “Іс­кра” на выставе-прэзентацыі “Здароўе – Прыгажосць – Ма­ладосць – Актыўнае даўгалец­це”, дзе можна было не толькі паспрабаваць карысныя тра­вяныя напоі, але і набыць дух­мяныя зборы з лекавых раслін. Асаблівай папулярнасцю кары­сталася пляцоўка прадпрыем­ства “Фабрыка Параф’янава”, на якой частавалі аўсяным ква­сам з рознымі дабаўкамі.

Водар духмяных траў, а таксама разнастайных страў нацыянальнай беларускай кухні плыў над Смачным фальваркам, арганізаваным на плошчы імя І.С. Палявога. Тут жа можна было пазна­ёміцца з кніжнымі і фота-вы­ставамі, уласнаручна зрабіць на памяць аб фестывалі су­венір-бутаньерку, паўдзельні­чаць у прыгатаванні “варэння сяброўства” і беларускіх страў з дабаўленнем траў. Сапраўд­ным упрыгожаннем прагра­мы стала дэфіле тэатраў мод устаноў адукацыі Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў “Травяны эксклюзіў”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *