Мария Носко стала победителем республиканского конкурса юных чтецов «Жывая класіка»

photo_2022-08-26_17-21-41

Дзевяцікласніца СШ № 2 г. Докшыцы стала перамож­цай рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, фінал якога адбыўся напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў студыі сталічнага тэле­бачання.

Дарэчы, для Марыі гэта ўжо другое ўдалае выступленне ў творчым конкурсе. У 2019 годзе яна адзначалася вышэй­шай узнагародай за выдатнае выкананне “Крывавай балады” Анатоля Грачанікава. На гэты раз разам з класным кіраўніком Аксанай Бадун падрыхтавалі верш Змітрака Астапенкі “Спаленая вёска”.

zhivaya_klassika_23-08-22_3

– Выбраць твор, які потым можна не проста прачы­таць, а пражыць, лічу адной з самых галоўных умоў перамогі, – разважае Аксана Анатольеўна. – Вось і на гэты раз найбольш намаганняў было прыкладзена ў пошуках верша. Пасля вялікай колькасці прачытаных спыніліся на “Спаленай вёсцы”. Сама Марыя – вяско­вая дзяўчынка, з Несцераўшчыны. З першага класа вучы­лася ў Тумілавіцкай школе. Магчыма, таму чытаць пра вё­сачку, яе трагедыю атрымалася вельмі пранікнёна. Цікава, што колькі б ні чытала Марыя гэты твор – а з ім яна высту­пала спачатку на раённым этапе, а потым абласным – кож­ны раз выходзіць па-новаму. Сёлета па ўмовах конкурсу трэба было яшчэ запісаць відэаролік, здымкі якога прайшлі на мемарыяльным комплексе “Шунеўка”. Гэта, думаю, так­сама ўнесла адпаведныя душэўныя эмоцыі ў твор Змітрака Астапенкі. Увогуле, Марыя Наско – наша школьная акты­вістка, творчая, здольная, таленавітая.

29-ы Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе адбудзецца ў Добрушы – на радзіме аднаго з класікаў бе­ларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларускай ССР, героя сацыялістычнай працы Івана Шамякіна.

– Кожны раз, калі чытала гэты верш, думала пра сваю родную вёсачку Несцераўшчыну, якую таксама палілі во­рагі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – гаворыць Марыя. – Лёс, напэўна,кожнай сям’і звязаны з трагічнымі падзеямі той вайны. Мае прадзядулі Іван Наско і Данііл Падбярэзскі былі партызанскімі сувязнымі. Прабабуля Сафія Шуневіч – вязнем канцлагера. Думкі пра іх таксама дапамагалі больш эмацыянальна “пражыць” верш.

У гэтым годзе ў конкурсе, прысвечаным Году гістарыч­най памяці, удзельнічала каля 15 тысяч школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны, а фіналістамі сталі толькі 15.

zhivaya_klassika_23-08-22_5

Тэлеверсію фіналу конкурсу “Жывая класіка” можна бу­дзе паглядзець на тэлеканале СТБ 4 верасня, у 16.55.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *