В Докшицком районе нарушили технологии при заготовки кормов

sinazh

Пракуратура раёна ўстанавіла факты парушэння ветэрынарна-санітарнага заканадаўства і тэхнічнага рэ­гламенту пры нарыхтоўцы кармоў у арганізацыях агра­прамысловага комплексу Докшыччыны.

Практычна ўсе гаспадаркі раёна парушаюць патраба­ванне фіксаваць плёначнае палатно на траншэях з травя­нымі кармамі адпрацаванымі шынамі ці мяшкамі, напоўне­нымі жвірам, друзам, камен­нем, замяняючы дадзеныя сродкі саломай. Выключэнне складае ААТ “Бягомльскае”, а ў некалькіх гаспадарках салома выкарыстоўвалася часткова.

Выяўлены пратэрмі­ноўкі пры закладцы кармоў у сховішчы. Яе неабходна ажыццяўляць на працягу не больш за тры дні пры максі­мальным выкарыстанні ўсяго наяўнага парку кормаўборач­най тэхнікі, а некаторыя гас­падаркі расцягвалі гэты тэрмін аж да сямі-дзевяці дзён.

Працяглая і няякасная за­кладка траншэй садзейнічае ўтварэнню ў кармах энда­таксінаў, якія выклікаюць ма­стыты і захворванні капытоў у буйной рагатай жывёлы, а гэта ў сваю чаргу прыводзіць да яе невытворчага выбыцця, у выніку адбываюцца стра­ты ў прадукцыйнасці (удоях, прыбаўленнях у вазе і інш.). Напрыклад, перавышэнне тэрмінаў закладкі сянажнай траншэі у адным з прадпры­емстваў прывяло да разагра­вання закладзенай масы да 48 градусаў па Цэльсію пры нор­ме не больш за 37 градусаў. Там жа выяўлена перавышэн­не вільготнасці зялёнай масы – 73 працэнты пры норме 57.

Многія не агароджваюць траншэі, як патрабуецца ў мэ­тах не дапусціць пашкоджан­ня ўкрыўнога матэрыялу, не пазначаюць на таблічках дату заканчэння закладкі, што не дазваляе ўстанавіць яе рэаль­ны тэрмін. Часта таблічкі і на­огул адсутнічаюць. Мае мес­ца і абуладкаванне наземных буртоў з травянымі кармамі замест траншэй, што забаро­нена.

Сянажныя траншэі не павінны падтапляцца і наза­пашваць вільгаць, бо гэта цяг­не загніванне кармоў. Аднак на момант праверкі ў некаль­кіх траншэях пасля дажджу знаходзілася вада, якая сцяк­ла туды са штучных насыпаў з саломы і зямлі, якія былі по­бач.

Не ва ўсіх гаспадарках на­лежным чынам абуладкаваны пад’язныя шляхі да траншэй, у выніку чаго ў іх трапляе бруд.

– Адсутнасць належнага кантролю за закладкай тран­шэй цягне скормліванне жы­вёлам нядобраякаснай ежы, якая пашкоджвае іх страўнік і кішэчнік, што ў далейшым прыводзіць да падзяжоў, – тлу­мачыць важнасць устаранен­ня існуючых праблем Наталля Піскуновіч, старшы памочнік пракурора раёна. – Па выніках рэйду пракуратура раёна накіравала прадстаўленне ў райвыканкам і даручэнні аб правядзенні праверак у РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *