В Докшицах наградили за красоту
Падведзены вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванні, ініцыятарам якіх выступіў раённы Савет дэпутатаў.
Гарадскі агляд-конкурс на лепшую дваровую тэрыторыю шматкватэрных жылых дамоў. У прызёры выйшлі тры дамы на вуліцы Школьнай. Першае месца прысуджана дому № 11, другое – № 16, трэцяе – № 8. Жыльцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, грашовымі сертыфікатамі і шыльдамі “Лепшая дваровая тэрыторыя – 2022”.
Раённы конкурс на лепшае добраўпарадкаванне вытворчых тэрыторый, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, індывідуальных жылых дамоў, гандлёвых аб’ектаў.
Лепшымі сярод індывідуальных жылых дамоў прызнаны дамы Аркадзя і Ліліі Шылаў, Анатоля і Людмілы Шэкаў, Аляксандра і Надзеі Карніловічаў – усе з Докшыц. Гаспадары ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, грашовымі сертыфікатамі і шыльдамі “Дом узорнага парадку – 2022”.
Сярод арганізацый сацыяльнай сферы адзначаны Докшыцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (дырэктар – Святлана Януковіч), яслі-сад № 4 г. Докшыцы (загадчык – Наталля Баброўская), Барсукоўская базавая школа (дырэктар – Тамара Маскалёнак).
У малым бізнесе вылучаны прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Бутрэал” (кіраўнік – Анатоль Бута), індывідуальны прадпрымальнік Анатоль Гмырак, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Фабрыка Параф’янава” (заснавальнік – Аляксандр Шабанаў).
Сярод арганізацый вытворчай сферы лепшымі прызнаны Докшыцкі раён газазабеспячэння (начальнік – Васіль Яленскі), Параф’янаўскае лясніцтва (ляснічы – Андрэй Заіка), філіял “Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу” (дырэктар – Віталь Неспляк).
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, грашовымі сертыфікатамі.
Раённы агляд-конкурс “Ветэранскае падвор’е 2022”. У намінацыі “Лепшае ветэранскае падвор’е” перамагла сям’я Сяргея і Тамары Калягаў з в. Крыпулі.
У намінацыі “Кветкавая кампазіцыя” – сям’я Франца і Марыі Зінкевічаў з в. Параф’янава.
У намінацыі “Лепшы куток адпачынку” – Раіса Спічонак з Докшыц.
У намінацыі “Я на падворку не адзін” – сям’я Леаніда і Аліны Асонаў з в. Ліпаўкі.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, раённага савета ветэранаў і памятнымі падарункамі. Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу будуць удастоены падзяк і заахвочвальных прызоў.