Зёрнышко бункер бережёт
Жніво – час напружанай працы не толькі для камбайнераў. У вадзіцеляў і механізатараў, што працуюць на адвозцы збожжа, таксама няма лішняй хвілінкі на прастой. Днямі ў раёне вызна чыліся першыя тысячнікі і сярод гэтых работнікаў. Іх трое – Андр эй Модаль, Уладзімір Модаль і Сяргей Скурат, і ўсе яны працуюць у АА Т “Таргуны”.
Ролю тых, хто адвозіць збожжа ад камбайнаў, нельга недаацэньваць. Затрымаўся крыху – і камбайны вымушаны прастойваць, губляючы проста залатыя ў гэту пару хвіліны. Ды і давезці каштоўны груз трэба не толькі хутка, але і акуратна, не рассыпаўшы на неасфальтаваных прасёлачных дарогах ні зярнятка. Такім чынам бесперабойная работа ўсёй сістэмы у многім залежыць менавіта ад вадзіцеляў.
Імёны сённяшніх лідараў на адвозцы добра вядомы ў раёне. Уладзімір і Андрэй Модалі – прыклад годнай працоўнай дынастыі, калі бацька перадае сыну ўсе свае веды і вопыт, а той вельмі хутка становіцца з ім на адной вышыні па прафесіяналізме. Сяргея Скурата многія ведаюць як вадзіцеля “хуткай дапамогі”. Не адзін год ён у гарачую пару жніва “зрываўся” на дапамогу роднай гаспадарцы, а зараз і канчаткова вярнуўся туды, дзе нарадзіўся і патрэбным будзе заўжды.
Вынікі спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы, вядома, будуць падведзены пасля завяршэння ўборачнай кампаніі, але, думаецца, таргуноўскія хлопцы сваіх пазіцый здаваць не збіраюцца.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.