В Докшицком районе аттестаты зрелости получили 113 выпускников

img_5201

Выпускныя – свята не толькі для ўчарашніх школьнікаў. Гэта кра­нальная ўрачыстасць для ўсіх гараджан і вяскоўцаў. Перш-наперш, кожны выпускны – гэта відовіш­ча: шэсце выпускнікоў у эфектных уборах па вуліцах населеных пунктаў, запуск у неба рознакаляровых шароў, развітальны вальс на вачах у землякоў. Дзей­ства афарбавана асалодай за пройдзены этап жыцця, шчымлівасцю ад развітан­ня і хваляваннем перад невядомасцю.

Сёлета Докшыччына выпускае сем медалістаў. Залатыя ўзнагароды атрымалі вучні СШ № 1 г. Докшыцы Агнія Казло­ва і Вікторыя Азерская, вучні СШ № 2 г. Докшы­цы Данііл Анташэнка і Віялета Будзько, вучань Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Канстанцін Сайкоўскі і вучаніца Пар­плішчанскай СШ Валерыя Вайцяховіч. Сярэбранай медалісткай стала ву­чаніца Парплішчанскай СШ Віялета Сіўцэвіч.

Карэспандэнты “РВ” завіталі на выпускны баль у Бягомльскую шко­лу. Раздзяліць радасць свята з 18 выпускнікамі, іх бацькамі і педагогамі прыехалі сюды старшы­ня райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Міка­лай Трахінін, началь­нік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка.

Па традыцыі выпуск­нікі ўсклалі кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А на пляцоўцы каля мясцова­га Дома культуры станца­валі свой апошні школь­ны вальс.

Уручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, пахвальных лістоў, пасведчанняў аб прафесійнай падрыхтоў­цы прайшло ў актавай зале ўстановы. Дырэктар школы Пётр Гігель пад­зякаваў віноўнікам ме­рапрыемства за вучобу і добрыя ўчынкі, даў наказ быць упэўненымі ў сваіх сілах.

Старшыня райвы­канкама Алег Кавалёнак адзначыў працавітасць бягомльскіх выпускнікоў – на цэнтралізаваных экзаменах яны атры­малі дзесяць “дзясятак”! Алег Анатольевіч пажа­даў маладым людзям вызначыцца з далей­шай жыццёвай дарогай і памятаць, што родная зямля заўсёды прыме іх у якасці новаспечаных спецыялістаў. А ў завяр­шэнне свайго выступлен­ня павіншаваў залатога медаліста, прызёра аб­ласной алімпіяды па фізі­цы і пераможцу ўнівер­сітэцкай алімпіяды па гэтым прадмеце, пера­можцу рэспубліканскага тэлепраекта “Я знаю!” і ўжо студэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Канстанціна Сайкоўскага з васямнаццацігоддзем, дата якога якраз супала з днём развітання са шко­лай, і ўручыў яму памят­ны падарунак.

Першая настаўніца выпускнікоў Алена Ска­рукова прыехала да іх наўмысна з Мінска, каб выказаць найлепшыя пажаданні. А класны кіраўнік Ала Сушко ўз­рушыла аўдыторыю ўлас­наручна напісаным для сваіх выхаванцаў вер­шам-прызнаннем.

У адказ выпускнікі не скупіліся на падзякі сваім педагогам і бацькам за навучанне і выхаванне. Трапныя вершаслоўі, чуллівыя песні і проста душэўныя словы зрабілі гэты вечар незабыўным для ўсіх удзельнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *