Межрегиональный смотр-конкурс творчества пожилых граждан прошел в Докшицах

img_5231

У рамках нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даў­галецце – 2030” у ККЗ “Іскра” адбыўся чацвёрты міжрэгіянальны агляд-конкурс “Таленты залатога пакалення”. Сёлета да яго пастаянных удзель­нікаў – творчых калектываў наведвальнікаў ад­дзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з Докшыц, Барысава, Браслава, Глыбокага, Пастаў і Лынтупаў – далучыліся яшчэ адны блізкія суседзі – з Ушач.

душа”. Калектыў “Сударушка” парадаваў беларускім побыта­вым танцам “Карапет” і адным з самых папулярных танга 20–30- х гадоў – “Пырскі шампанскага”. Чулым і пранікнё­ным быў верш, які па-майстэрску прачытала Галіна Галавач. Гуч­нымі апладысментамі сустракалі гледачы прыпевачнікаў з Бягом­ля – удзельнікаў выязнога клуба “Настальгія”, дружна падпявалі самаму старэйшаму ўдзельніку мерапрыемства Віктару Курнуш­ку, які выканаў песню Вахтан­га Кікабідзэ “Пажаданне”. Яшчэ адзін кранальны нумар – песня Івана Азевіча пад яго ж акампа­немент на гітары. Адметнасцю выступлення дак­шычан стала інтэрмедыя “Хітрас­цю па хітрасці”, якую бліскуча сы­гралі Тамара Альшэўская, Алена Мануйловіч і Іван Азевіч.

За выдатнае свята творчасці і таленту кожны калектыў узна­гароджаны Падзякай раённага Савета дэпутатаў. Памятныя па­дарункі атрымалі ўдзельнікі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ветэранаў, ТЦСАН і РА РГА “Белая Русь”. Так­сама ад “Белай Русі” былі адзна­чаны самыя старэйшыя ўдзель­нікі агляду-конкурсу: 84-гадовая глыбачанка Валянціна Савіцкая і 95-гадовы дакшычанін Віктар Курнушка.

Арганізатары мерапрыемства шчыра ўдзячны спонсарам: інды­відуальным прадпрымальнікам Таццяне Ждановіч, Людміле Сяржант, Аляксандру Лабынь­ку, Ірыне Пашкевіч, Францу Ка­мянецкаму, Антаніне Петрашо­нак, Анатолію Буту, калектыву ДРБУ № 180.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *