Уборочная кампания стартовала в Докшицком районе

a-825-s

Сёлета ў сувязі з пагоднымі ўмовамі азімы ячмень дасягнуў сваёй спеласці на два тыдні раней, чым летась. Гэта акалічнасць не заспела сельгаспрадпрыемствы знянацку – камбайны ўжо чакалі свайго часу на лінейцы гатоўнасці.

Дзесьці іх выйшла ў поле больш, дзесьці менш – у залежнасці ад плошчаў, на якіх неабходна зжаць ячмень неадкладна. Аднак марудзіць не сталі ні ў адной гаспадарцы: на чарзе азімы рапс. Да яго ўборкі ўжо прыступілі ў ААТ “Таргуны”, дзе ячмень увосень не сеялі. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па раёне, зразумела, да леташніх паказчыкаў з-за засухі не дацягвае: 23,4 цэнтнера з гектара. Таму вельмі важна мінімізаваць страты пры абмалоце. Аграномы гаспадарак вялікую ўвагу звяртаюць на якасную герметызацыю і адрэгуляванасць збожжаўборачнай тэхнікі, каб, як гаворыцца, камар носа не падаткнуў – вырашчаны ўраджай быў сабраны без страт.

img_8728

Механізатар ААТ «Барсучанка» Мікалай Баброўскі на жніве не навічок, сцвярджае: змаглі вырасціць – зможам і своечасова ўбраць.

…Першы выхад камбайнаў у поле, нават калі ён і не суправаджаецца абрадам зажынак, – гэта заўжды свята. Памятаю з дзяцінства, з якой цеплынёй праводзілі позіркамі мае аднавяскоўцы калону камбайнаў, махалі рукамі камбайнерам, абмяркоўвалі, на якое поле перш паедуць жаць. Цяжкая праца ў тых, хто за штурвалам і на мосціку, але ж як прыгожа і велічна глядзіцца гэта свяшчэннадзейства. Да вядомага выразу, што можна бясконца назіраць, як цячэ вада і гарыць агонь, дадала б: і як жнецца жыта.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *