В Докшицах орудуют вандалы

fb4oiq3oe1a

У мінулым годзе Да Дня горада дакшычане атрымалі цудоўны падарунак у выглядзе спартыўнай пляцоўкі ў мікрараёне вуліцы Палявой. Аднак новы аб’ект не выстаяў і года.
Літаральна ўчора, 28 ліпеня, нераўнадушны дакшычанін даслаў у рэдакцыю фота пашкоджанай спартыўнай пляцоўкі. Вандалы, інакш іх не назавеш, вырвалі адзін з пралётаў металічнай агароджы, другі пагнулі і, магчыма, вернуцца зноў туды, каб завяршыць свой зверскі ўчынак.

ywlutwm6egwacp_hw5u0q8

Надта свярбелі рукі ў невядомых пакуль хуліганаў, якія ў ноч з 21 на 22 ліпеня прагульваліся па Ленінскай каля будынкаў рэдакцыі і Цэнтра дзяцей і моладзі. Кветкі, якія старанна былі высаджаны работнікамі ўстаноў, пэўна, так намазолілі вока, што “эстэты” вырашылі іх павыдзіраць проста з каранямі. Рэдакцыя не далічылася ў напольнай вазе двух саджанцаў петуніі, Цэнтр – намнога больш.

У горадзе працуе сістэма грамадскай бяспекі – відэакамеры, устаноўленыя на будынках, у тым ліку на рэдакцыйным. Спадзяёмся, што гэтыя ўстройствы вісяць не проста так і ў хуткім часе дапамогуць выкрыць злодзеяў.

Паважаныя дакшычане, калі вы сталі сведкамі падобных фактаў вандалізму, просьба неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102, а таксама на гарачую лінію “РВ” па тэлефоне 5-90-57.

photo_2023-07-28_09-25-46 photo_2023-07-28_09-25-45

Татьяна ПОДБЕРЕЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *