День воздушно-десантных войск для докшичанина Олега Мацкевича не просто дата на календаре

photo_2023-07-28_08-57-50

2 жніўня – Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

Дзень паветрана-дэсантных войск для дакшычаніна Алега Мацкевіча не проста дата на календары, а сапраўднае свята. У гэтым годзе ён звольніўся ў запас пасля паўтарагадовай службы ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе.

Пасля заканчэння школы Алег паспеў атрымаць прафесію вадзіцеля, якая спатрэбілася яму і на службе ў арміі. Тут яму давялося быць кіроўцам КамАЗа, Урала, ГАЗа, ЗІЛа, УАЗа. Суразмоўца ўпэўнены ў тым, што сапраўдны мужчына павінен аддаць свой доўг Радзіме. Яшчэ дапрызыўніком думаў стаць пагранічнікам або дэсантнікам. Першая група годнасці здароўя дазволіла мары спраўдзіцца, і юнак трапіў у элітнае войска “крылатай пяхоты”.

photo_2023-07-28_08-57-31

– Служба ў арміі – адзін з самых важных перыядаў у жыцці мужчын, – гаворыць Алег. – Нездарма кажуць, што хлопчыкі там становяцца мужчынамі, сапраўднымі абаронцамі сваёй сям’і і Радзімы. Гэта асаблівая школа жыцця з выпрабаваннямі і іспытамі. Як усе ваеннаслужачыя, мы праходзілі фізічную і тактычную падрыхтоўку, бывалі ў нарадах і каравулах. Асабіста для мяне самым складаным стала прывыканне да строгага распарадку дня. А вось скокнуць з парашутам вельмі хацелася. Проста немагчыма перадаць словамі ўражанні, калі ты перадужваеш сябе і ступаеш у неба. На жаль, у мяне толькі адзін скачок. Іх колькасць залежыць ад падраздзялення, у якім служыш, і галоўнае – ад надвор’я.

За час службы ў радавога Алега Мацкевіча склаліся моцныя сяброўскія адносіны з саслужыўцамі, сярод якіх – зямляк Віталь Лаўцэвіч з Порплішча.

– Навабранцам скажу, што служба дапамагае праверыць сябе ў няпростых армейскіх умовах, пазнаць самога сябе, – адзначае дэсантнік. – Некаторыя погляды на жыццё змяніліся і ў мяне. Менавіта ў войску адчуў, што многае магу, на многае здольны. Нездарма дэвіз ПДВ: “Ніхто, акрамя нас”. А яшчэ служба ў арміі стала асновай майго далейшага жыцця – збіраюся ўладкавацца вадзіцелем-выратавальнікам у РАНС.

photo_2023-07-28_08-57-53

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота з архіва А. Мацкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *