В Докшицком районе прошел день Ситцевского сельсовета

Жыхар агр. Сітцы Антон Януковіч на прыёме  ў старшыні Алега Кавалёнка.

Жыхар агр. Сітцы Антон Януковіч на прыёме ў старшыні Алега Кавалёнка.

Дзень Сітцаўскага сельсавета адбыўся пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак.

Тэрыторыя сельсавета сёння – гэта 17 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1000 чалавек. Большасць вяскоўцаў – 565 чалавек – працаздольнага ўзросту, 361 – пенсіянер.

Створана ўся неабходная інфраструктура. Працуе сярэдняя школа з выдатнай вучэбна-матэрыяльнай базай. Установу наведваюць 53 вучні, а для чатырох дашкольнікаў арганізаваны падвоз у Параф’янаўскі дзіцячы сад. Па медыцынскую дапамогу вяскоўцы звяртаюцца ў амбулаторыю ўрача агульнай практыкі і на ФАП, што знаходзяцца ў Сітцах. Культурная сфера прадстаўлена сельскім домам культуры і бібліятэкай. Ёсць паштовае аддзяленне, чатыры гандлёвыя аб’екты. Да жыхароў 15 населеных пунктаў прыязджае аўтакрама.

Пра тое, як вырашаюцца пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, справаздачу зрабіла в. а. старшыні Сітцаўскага сельвыканкама Наталля Каляда:

– Сёлета разабралі да падмурка дзве пустыя хаты, яшчэ дзве прыбралі поўнасцю, а таксама сем трухлявых гаспадарчых пабудоў, – паведаміла Наталля Мечыславаўна. – Высечана 17 аварыйных дрэў, дэманціравана 250 метраў плоту, а замест яго ўстаноўлена 200 метраў новага. Падшэфныя арганізацыі, а гэта РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДП “АграСітцы”, дапамаглі добраўпарадкаваць парк і вадаём, абкасіць тэрыторыі каля пустых хат вяскоўцаў, якія знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых. Адрамантаваны ўчастак вуліцы Царкоўнай, часткова (900 метраў) заасфальтавана дарога ў кірунку да Ходараўкі. Падчас правядзення суботніка пачысцела каля шматкватэрных дамоў на вуліцы Школьнай. Там прыбралі разваленыя гаспадарчыя пабудовы.

Абкошваннем і ўборкай пустазелля займаліся ў вёсках Вянюціна, Малыя Сітцы, Лісавічы, Пліскі, Вайтовічы, Заборцы, Параф’янава, Кіякова, Чаркасы, Новая Вёска і іншых. У Дзядках работнікі ДП “АграСітцы” разабралі старыя вытворчыя памяшканні фермы і канюшні, а работнікі культуры – будынак клуба.

Традыцыйна падчас правядзення дня сельсавета ў мясцовых жыхароў была магчымасць звярнуцца да ўлады з пытаннямі, якія іх хвалююць. Так, у аграгарадку Сітцы на прыём да старшыні райвыканкама Алега Кавалёнка прыйшоў Антон Януковіч. Пенсіянер жыве ў ведамасным доме РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнк”, дзе адсутнічае газавае ацяпленне. Усе неабходныя дакументы на яго падключэнне ён сабраў, адзіная справа засталася за камунальнікамі – паспець падключыць ацяпленне да зімы. Вырашыць пытанне ў бліжэйшы час прыйдзецца кіраўніцтву камунгаса.

У вёсцы Параф’янава з жыхарамі сустрэлася старшыня райсавета Валянціна Рандарэвіч. Да кіраўніка дэпутацкага корпуса звярнуліся жыльцы дома № 6, што на вуліцы Касцёльнай. Яны паведамілі, што з водаразборнай калонкі, якой карыстаюцца, цячэ брудная вада. У сітуацыі даручана разабрацца дзвюм службам: санітарнай – узяць спробы на аналіз і водаканалу, калі зварот сапраўды абгрунтаваны, – прыняць меры, каб вада набыла пітную якасць.

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў  Анатолій Сіўко вядзе прыём у Лісавічах.

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Анатолій Сіўко вядзе прыём у Лісавічах.

 

У вырашэнні яшчэ аднаго пытання жыхары вёскі Лісавічы прасілі пасадзейнічаць дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктара завода “Ветразь” Анатолія Сіўко.

– Нас у вёсцы засталося ўсяго 11 чалавек, – пачала размову старэйшына Тэрэза Вайткевіч, якая амаль трыццаць гадоў адпрацавала даяркай на ферме “Лісавічы”. – Усе пенсіянеры. У мінулыя гады тым, хто трымаў карову ў сваёй гаспадарцы, ДП “АграСітцы” выдзяляла сена. Хочацца спадзявацца, што гэта традыцыя захаваецца і сёлета, хаця разумеем, што ёсць пэўныя праблемы з кармамі. Пэўную колькасць сена нарыхтавалі самі, ды і купілі, але хвалюемся, што гэтага можа не хапіць.

Па ўсіх пытаннях, якія паступілі, прыняты адпаведныя рашэнні

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара і Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *