В Докшицком районе проходят рейды в рамках акции «За безопасность вместе»

photo_2023-10-26_13-18-46

На дварэ ад нуля да плюс пяці, золка і сыра. У такое надвор’е асабліва адчуваецца: хутка зіма. Калі ў шматкватэрных дамах батарэі даўно ўключылі, то ў прыватнага сектара свой расклад.

У рамках акцыі “За бяспеку разам” супрацьпажарны рэйд правялі старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская, старшы пажарны інспектар РАНС Юрый Потэс і карэспандэнт “РВ” Таццяна Падбярэзкая.

– Наведаем домаўладанні адзінокіх людзей, пенсіянераў і тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Сёлета менавіта ў гэтай катэгорыі грамадзян былі выяўлены некаторыя няспраўнасці пячнога ацяплення, – гаворыць выратавальнік – Праверым, ці выправілася становішча ў лепшы бок.

photo_2023-10-26_15-58-46

Накіроўваемся ў вёску Шклянцы. Заходзім у хату, дзе жыве адзінокі пенсіянер Анатоль Шаркевіч. У гэтым годзе аглядавая камісія да яго ўжо наведвалася і зрабіла заўвагі наконт печкі, на якой прахудзіліся дзверцы, утварыліся расколіны. На гэты раз усё было ў парадку. Дзверцы заменены, а значыць ацяпленнем можна карыстацца. Інспектар правярае спраўнасць прымацаванага да столі пажарнага апавяшчальніка, які выведзены на светлагукавое ўстройства. Прыбор працуе і калі раптам здарыцца бяда – пачуе ўся вуліца.

– Гэта надзейны спосаб на ранняй стадыі выявіць узгаранне, – завастрае ўвагу пажарны інспектар. – У 2018 годзе Анатоля Мікалаевіча нагнала бяда, прычым вінаваты ў гэтым ён сам. Курэнне ў ложку, ды яшчэ ў нецвярозым стане, прывяло да таго, што згарэла хата. Пашчасціла, што сам застаўся жывы.

Анатоль Шаркевіч, якому было пасля трагедыі прадастаўлена іншае жыллё,  апраўдваецца, што зараз правілы пажарнай бяспекі не парушае, бо разумее цану жыцця. А яшчэ, гаворыць ён, згадзіўся б, каб яго аформілі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей.

Старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская ў гэтым перашкод не бачыць і запэўнівае, што ўсё залежыць ад асабістага жадання мужчыны.

Яшчэ адзін жыхар гэтай жа вёскі нядаўна вярнуўся на радзіму сваіх бацькоў. Наводзіць парадак каля хаты, аднак пра пажарную бяспеку свайго жылля паклапаціўся не да канца. Пакуль не затынкаваным застаецца дымаход, хаця печкай гаспадар карыстацца. На заўвагу інспектара ён паабяцаў, што да 15 лістапада ўсё давядзе да ладу.

А вось жыхара вёскі Чысці Вардамскія Яўгена Бяльковіча, які перабіваецца выпадковымі заробкамі, заспець дома зноў не пашчасціла.

– Як толькі бачыць нас праз акно, паспявае збегчы і схавацца, – гаворыць Юрый Потэс.

Пажарны інспектар тут жа знаходзіць у двары лесвіцу і па ёй трапляе на гарышча дома.

– Парушэнні ўсё тыя ж: дымаход не атынкаваны, не абкладзены цэглай, а значыць у наступны раз будзем складаць пратакол, – канстатуе спецыяліст.

З пачатку восені ў Віцебскай вобласці здарылася 107 пажараў, на якіх загінулі 11 чалавек. Асноўныя прычыны ўзгаранняў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, праблемы з электраправодкай.

Падчас акцыі “За бяспеку разам” усімі суб’ектамі прафілактыкі Віцебскай вобласці абследавана больш за 2,6 тысячы домаўладанняў, у тым ліку звыш 1,5 тысячы – МНС. З пачатку 2023 года ў рэгіёне зафіксаваны чатыры факты выратавання людзей дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку, а за апошнія 20 гадоў прыбор выратаваў больш за 200 жыхароў вобласці.

В связи с наступлением осенне-зимнего периода ежедневно с 04 по 07 ноября 2023 года будут проводиться профилактические мероприятия в домовладениях (квартирах) категорированных граждан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *