Праздничное настроение в ОАО «Бегомльское» создавать умеют

прыгожваннем альтанкі заняты жывёлаводы Вольга Цадзілка і Васіль Батура.

Упрыгожваннем альтанкі заняты жывёлаводы Вольга Цадзілка і Васіль Батура.

Навагоднія святы – пара, калі, напэўна, у кожным дарослым чалавеку, колькі б яму ні споўнілася гадоў, у глыбіні душы абуджаецца дзіця з верай у чароўнасць навагодняй ночы, з надзеяй на тое, што ўсё дрэннае, сумнае, змрочнае застанецца ў старым годзе, з чаканнем яркага свята і падарункаў-сюрпрызаў.

Цудоўныя, можна сказаць, салідныя падарункі (пагадзіцеся, набор харчовых прадуктаў на суму каля пяці базавых велічынь – гэта шыкоўны дадатак да навагодняга стала) атрымалі работнікі ААТ “Бягомльскае”. “Праца ў сельскай гаспадарцы на святы небагатая – нават выхадных, бывае, у гарачую пару няма. Таму, калі магчымасць адзначыць свята здараецца, хочацца, каб людзям яно запомнілася, а падарункі былі не сімвалічнымі, а дастойнымі ўзнагародамі за нялёгкую працу, што мы і пастараліся зрабіць”, – адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Навіцкі.

У дапаўненне бягомльскія аграрыі і жывёлаводы парадаваліся яшчэ і падарункам ад прафсаюзнага камітэта пярвічкі – гэта таксама харчовыя наборы, у якіх і кансерваваныя прадукты, і салодкасці.

Аўтазапраўка на мехдвары.

Аўтазапраўка на мехдвары.

 

Варта яшчэ адзначыць, што з прыходам на пасаду кіраўніка ААТ “Бягомльскае” Аляксандра Навіцкага вялікая ўвага пачала ўдзяляцца і добраўпарадкаванню сельгасаб’ектаў гаспадаркі. Дагледжаныя клумбы, акуратныя альтанкі з’явіліся на тэрыторыі малочнатаварнага комплексу “Бягомль” і мехдвара. Каб правесці якіясьці дробныя рамонты, пабяліць, пафарбаваць, падмесці тэрыторыі, работнікі не чакаюць “чыстых чацвяргоў”, а падтрымліваюць парадак і чысціню штодзённа.

Пабывалі днямі на мехдвары і МТК – надыход свят адчуваецца там у поўнай меры. Навагодняя ілюмінацыя – усюды, уключаючы нават дахі кароўнікаў. Выцінанкамі расцвілі вокны бытавых памяшканняў, устанаўліваюцца ёлкі, у розных месцах развешваюцца элементы навагодняга дэкору.

– Знаходзім і пры вялікай занятасці час на гэтыя прыемныя клопаты, – паведаміла загадчык МТК Таццяна Ганус. – Хто ж павінен ствараць для нас навагодні настрой, як не мы самі? Ды і даўно вядома: падрыхтоўка да свята – гэта ўжо таксама свята.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *