Специалисты отдела розничных продаж ЦБУ № 240 в г. Докшицы — фронт-офис Белагропромбанка

Калектыў аддзела рознічнага продажу ЦБП № 240 у г. Докшыцы.

Калектыў аддзела рознічнага продажу ЦБП № 240 у г. Докшыцы.

СЁННЯ — ДЗЕНЬ БАНКАЎСКІХ І ФІНАНСАВЫХ РАБОТНІКАЎ

У нашым раёне ААТ “Белаграпрамбанк” прадстаўлены Цэнтрам банкаўскіх паслуг №240 у г. Докшыцы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці. Зараз у ЦБП працуе 10 чалавек, у тым ліку два – дыстанцыйна. З 2018 года фінансавую ўстанову ўзначальвае Алена Шугальская. У яе структуры – спецыялісты аддзелаў карпаратыўнага бізнесу і рознічнага продажу. Пра апошні і пойдзе размова з нагоды прафесійнага свята.

Як сцвярджае Алена Уладзіміраўна, пяць спецыялістаў, што ўваходзяць у яго склад, – гэта фронт-офіс установы, ці першыя дарадцы паміж банкам і кліентамі. Аддзел узначальвае Вольга Гільніч, у ім працуюць галоўныя спецыялісты Наталля Васілевіч і Таццяна Катрыненка, а таксама спецыялісты Жанна Сіўцэвіч і Вольга Падцяроб. Усе супрацоўнікі маюць вялікі стаж і не меншы вопыт работы ў ААТ “Белаграпрамбанк”. У коле іх абавязкаў выдача крэдытаў, эмісія плацежных карт, валютна-абменныя аперацыі, размяшчэнне сродкаў ва ўклады і дэпазіты і, канешне ж, прыём плацяжоў.

Намаганні супрацоўнікаў “Белаграпрамбанка” па-ранейшаму накіраваны на арганізацыю якаснага абслугоўвання насельніцтва, укараненне новых кліенцкіх пакетаў і падтрыманне іміджу ўстановы, дзе паслугі аказваюцца аператыўна, якасна і з улікам усіх пажаданняў кліента.

Дарэчы, прыемная навіна для кліентаў: для карыстання ўжо даступны новы інфакіёск з прыёмам наяўных сродкаў. Пакуль ён знаходзіцца непасрэдна ў ЦБУ, але ў планах арганізаваць такую ж паслугу са знешнім інтэрфейсам. Да таго ж на тэрыторыі раёна працуюць два банкаматы ААТ “Белаграпрамбанк” – у Докшыцах і санаторыі “Баравое”.

Увогуле ж мінулы год для ЦБУ вылучыўся наступнымі вынікамі работы. Тэмп росту прыцягнутых сродкаў у нацыянальнай валюце склаў 43,1 працэнта. Рост партфеля спажывецкіх крэдытаў павялічыўся ў 2,5 раза, доля іх склала 41 працэнт. Доля продажу прадуктаў і паслуг праз лічбавыя каналы наступная: 71,2 працэнта – крэдыты, 39,37 – дэпазіты. Доля актыўных карыстальнікаў дыстанцыйным банкаўскім абслугоўваннем склала 53,2 працэнта пры плане 50 працэнтаў. Эмісія картак БЕЛКАРТ – 48,9 працэнта ў агульным аб’ёме.

Тэкст і фота Наталлі СТАШЭВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *