Подведены итоги социально-экономического развития Докшицкого района в 2023 году

bez-imeni-1

На 61-й сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую правяла яго старшыня Валянціна Рандарэвіч, са справаздачай па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2023 годзе і прагнозам на наступны год выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Кавалёнак.

Сельская гаспадарка

– Амаль 45 працэнтаў ад агульнараённай выручкі ад рэалізацыі прадукцыі прыходзіцца на асноўную галіну раёна – сельскую гаспадарку, у якой занята каля 1,2 тысячы чалавек, – адзначыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама. – Радуе, што за 10 месяцаў бягучага года тэмп росту выручкі ад рэалізацыі тавараў склаў 104,3 працэнта. Гэта азначае: галіна спрацавала з прыбыткам. Узрасла на 18,2 працэнта да ўзроўню 2022 года сярэднямесячная заработная плата. Разам з тым за 11 месяцаў бягучага года тэмп вытворчасці валавой прадукцыі сельгаспрадпрыемствамі раёна склаў 88,3 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года пры заданні 105 працэнтаў. Асноўная прычына гэтай недапрацоўкі – зніжэнне вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур усімі сельгасарганізацыямі з-за няпростых кліматычных умоў. Аднак валавы збор збожжа атрыманы ў колькасці 26,3 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 15,7 цэнтнера з гектара, і наш раён заняў першае месца сярод раёнаў вобласці ў другой групе ў намінацыі “Сярод раёнаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур” на абласным фестывалі-ярмарцы “Дажынкі-2023”.

Пры сярэдняй ураджайнасці 11,2 цэнтнера з гектара валавы збор масланасення рапсу склаў 4,1 тысячы тон, або 107,4 працэнта да ўзроўню 2022 года. Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Таргуны”.

Сельгасарганізацыямі раёна для грамадскага пагалоўя нарыхтавана травяных кармоў у пераразліку на кармавыя адзінкі 38,3 тысячы тон, або 23,4 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы. Акрамя гэтага, намалочана 1,3 тысячы тон зерня кукурузы пры ўраджайнасці 51,3 цэнтнера з гектара, нарыхтавана 2,9 тысячы тон сена, 41,6 тысячы тон сенажу, 92 тысячы тон сіласу. З разліку расходу кармоў на ўмоўную галаву ў месяц 3,5 цэнтнера кармавых адзінак гаспадаркі раёна забяспечаны кармамі да 1 ліпеня 2024 года.

Валавая вытворчасць малака за 11 месяцаў павялічылася больш чым на 2 тысячы тон, або на 6,7 працэнта да ўзроўню 2022 года. Толькі дзве гаспадаркі дапусцілі падзенне вытворчасці малака: ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (19,6 працэнта) і ААТ “Бягомльскае” (0,9 працэнта), аднак апошняя гаспадарка па-ранейшаму застаецца лідарам па надоях. Маладняку БРЖ вырашчана на 111,7 тоны больш, чым у 2022 годзе, або 105,3 працэнта прыросту. Чатыры сельгаспрадпрыемствы перавысілі ўзровень мінулага гола – ААТ “Барсучанка”, ДП “Гняздзілава-Агра”, КУП “Докшыцкі” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.

На тэхнічнае перааснашчэнне ў сельгасарганізацыях за 11 месяцаў накіравана больш за 5,4 мільёна рублёў. Набыта 17 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і іншае абсталяванне.

Прамысловасць

Асноўная доля вытворчасці прамысловай прадукцыі прыпадае на завод “Ветразь” – 37 працэнтаў, 34 працэнты забяспечвае Бягомльскі лясгас, амаль па 17 і 12 працэнтаў прыходзіцца на РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і хлебазавод адпаведна.

За 10 месяцаў бягучага года прамысловымі прадпрыемствамі раёна забяспечаны прырост выручкі ад рэалізацыі тавараў ( работ, паслуг) да адпаведнага перыяду 2022 года больш чым на 21 працэнт.

Стратных прамысловых прадпрыемстваў няма, чысты прыбытак склаў больш за адзін мільён рублёў. Штогод прадпрыемствамі рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні. У гэтым годзе завершана рэалізацыя праекта “Мадэрнізацыя лініі пілавання” ў лясгасе, што дазволіць атрымаць дадатковы аб’ём піламатэрыялаў 11 тыс. куб. м за год і ўдзельную вагу выхаду экспартнай прадукцыі да 65 працэнтаў. Набыта некалькі адзінак тэхнікі для нарыхтоўкі і вывазу драўніны.

Завод “Ветразь” рэалізаваў праект па стварэнні вытворчасці па раскроі пяці- і сяміслойнага кардону для скрынак складанай канфігурацыі. Аб’ём інвестыцый склаў 1,6 мільёна рублёў.
Докшыцкім хлебазаводам набыта абсталяванне для раскаткі слойнага цеста, што дазволіць павялічыць вытворчасць працы ў дадзеным працэсе і пашырыць асартымент драбнаштучнай прадукцыі.

У выніку работы рэальнага сектара эканомікі за 10 месяцаў бягучага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) узрасла на 6,4 працэнта і склала 123 мільёны рублёў. Чысты прыбытак – 4,7 мільёна рублёў, рэнтабельнасць продажу станоўчая і склалася на ўзроўні 3,2 працэнта.

З прыбыткам ад рэалізацыі спрацавалі 10 арганізацый рэальнага сектара з 16-і.

Сярэднямесячная заработная плата па раёне склала 1378 рублёў – дзясятае месца сярод раёнаў вобласці. Акрамя гэтага, раён забяспечыў станоўчы тэмп росту экспарту паслуг – 110 працэнтаў.

У эканоміку раёна прыцягнута 47,6 мільёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або амаль 135 працэнтаў у супастаўных цэнах да 2022 года. Выканана будаўніча-мантажных работ на 16,4 мільёна рублёў, што больш да ўзроўню 2022 года на 31 працэнт.
Будаўніцтва. Інвестыцыі. Гандаль

Па выніках бягучага года ў строй будзе ўведзена больш за 6,1 тысячы квадратных метраў жылля, у тым ліку для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай, – амаль 750 квадратных метраў, шматдзетнымі сем’ямі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 330 квадратных метраў. Па выніках студзеня – кастрычніка 2023 года прыцягнута 47,6 мільёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або 134,6 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года.

Рэалізаваны яшчэ шэраг праектаў. Так, пачата рэалізацыя праекта па стварэнні доследна-прамысловай устаноўкі па вытворчасці кармавой дабаўкі для буйной рагатай жывёлы “ПКД”, стварэнні вытворчасці гумінавых прэпаратаў прыватным прадпрыемствам “Чэрвень-АГРА”. Завяршаецца рэалізацыя праекта па вытворчасці квасоў, соказмяшчальных напояў і кісялёў на ТАА “Фабрыка Параф’янава”. У межах даручэння Кіраўніка дзяржавы “Адзін раён – адзін праект” працягваецца стварэнне вытворчасці швейнай прадукцыі ТАА “Докшыцкая швейная мануфактура”. Працягваецца рэканструкцыя МТК “Дабрунь” ААТ “Бягомльскае”. КУП “Докшыцкае ПМС” рэалізавала чатыры інвестыцыйныя праекты па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм раёна. Праведзены мадэрнізацыі вытворчай базы Докшыцкага раёна газазабеспячэння, торфапрэса ў цэху кіпоўкі ВУ “Віцебскторф”.

Па выніках работы ў галіне гандлю за 10 месяцаў насельніцтву раёна рэалізавана тавараў на суму каля 108 мільёнаў рублёў, тэмп росту тавараабароту ў супастаўных цэнах склаў 102,5 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года. Праблемным застаецца пытанне наяўнасці ў продажы прамысловай групы тавараў. Вырашыцца яна павінна ў тым ліку і шляхам напаўнення магазіна “Універмаг” у г. Докшыцы прамысловымі таварамі айчынных вытворцаў. У наступным годзе Докшыцкім філіялам Віцебскага абласнога таварыства запланавана рэалізацыя праекта па мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці са стварэннем вытворчасці мясных кансерваў.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва павялічылася на 9 адзінак за кошт індывідуальных прадпрымальнікаў. Паступленні ў бюджэт ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў у дзеючых цэнах выраслі на 3,7 мільёна рублёў. Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці у гэтым годзе двум беспрацоўным грамадзянам аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый на суму 10,8 тысячы рублёў.

Сацыяльная сфера

– Арганізацыя сістэмы сацыяльнай абароны з’яўляецца адной з найважнейшых функцый дзяржавы, паколькі гэта сфера жыццёва важных
інтарэсаў насельніцтва, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – На сённяшні дзень на ўліку ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзіцца 7,5 тысячы чалавек з ліку катэгарыраваных і 786 сем’яў. За 11 месяцаў ад аказання платных паслуг насельніцтву атрымана больш за 500 тысяч рублёў. Тэмп росту ў параўнанні з адпаведным перыядам 2022 года склаў 120 працэнтаў.

У сістэме аховы здароўя раёна працуюць 493 чалавекі. У гэтым годзе прыехалі на работу тры ўрачы-спецыялісты, аднак на сённяшні дзень патрэбнасць ва ўрачах складае 13 спецыялістаў. З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ЦРБ сёлета асвоена 114 тысяч рублёў інвестыцый у асноўны капітал, у тым ліку атрыманы два спецыяльныя легкавыя аўтамабілі.

Сістэму адукацыі раёна прадстаўляюць 26 устаноў адукацыі. Паступленне выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў сярэднім па раёне склала 66,7 працэнта, пяць выпускнікоў 11 класаў атрымалі вынік у сто балаў на цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове.

За справаздачны перыяд бягучага года ўстановамі культуры праведзена амаль 3,5 тысячы розных па форме і змесце культурна-масавых мерапрыемстваў. У клубных установах культуры працуе 120 фарміраванняў, у тым ліку 51 – для дзяцей. Бібліятэкамі раёна за 11 месяцаў бягучага года абслужаны 12,5 тысячы чытачоў, працэнт ахопу насельніцтва – 57,7.

Вялікая роля ў захаванні і прапагандзе гістарычна-культурнай спадчыны належыць Бягомльскаму музею народнай славы, колькасць прадметаў асноўнага фонду якога складае 15,5 тысячы адзінак.

Фізкультурна-аздараўленчую работу з насельніцтвам усіх узростаў забяспечвае фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”, якім у гэтым годзе арганізаваны 23 спартыўна-аздараўленчыя групы па розных спартыўных кірунках, у іх займаюцца 232 чалавекі. Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву раёна ажыццяўляе дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, выхаванцамі якой сёлета на абласных спаборніцтвах заваявана 100 медалёў, на рэспубліканскіх – 18.

Вялікая ўвага надаецца ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці раёна. З гэтай мэтай арганізаваны шэраг мерапрыемстваў: патрыятычныя, працоўныя, віншавальныя акцыі, адкрытыя дыялогі, мітынгі памяці, марафоны і многае іншае.

Работа органаў правапарадку накіравана на абарону эканамічных інтарэсаў дзяржавы, забеспячэнне спакойнай жыццядзейнасці насельніцтва раёна. Раскрывальнасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку склала 67,7 працэнта пры паказчыку мінулага года 63,9 працэнта. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва – адзін з самых нізкіх у вобласці.
За 11 месяцаў на тэрыторыі раёна адбылося 25 пажараў (32 у 2022 годзе), у якіх загінулі тры чалавекі і адзін траўміраваны.

За такі ж перыяд райвыканкамам разгледжаны 101 зварот грамадзян, што на 65 менш, чым у 2022 годзе. Па-ранейшаму найбольш зваротаў паступіла адносна жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама землеўпарадкавання і землекарыстання. Праведзена 25 выязных прыёмаў, прадаўжаецца практыка правядзення дзён сельсаветаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *