Как увеличить размер будущей пенсии, рассказали в управлении по труду, занятости и соцзащите Докшицкого райисполкома

4f94696a38f747c2d37168e6876e4492

— Я працую, але ў лютым мне спаўняецца 58 гадоў. Збіраюся аформіць пенсію. Ды хвалююся, што ў мяне невялікі стаж і пенсія будзе малая. Пакуль гэта не так важна, бо буду працягваць працаваць. Але што рабіць потым, калі працаваць не змагу? — цікавіцца Алена Пятроўна, г. Докшыцы.

Адказвае начальнік аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Камінская:

– Вы можаце разгледзець варыянт афіцыйнай адмовы ад атрымання прызначанай пенсіі па ўзросце на перыяд працы з тым, каб у далейшым павялічыць яе. Паколькі вы працягнеце працаваць, узровень жыцця ў вас захаваецца, не знізіцца. Але потым, пасля пакідання працы, пенсія будзе выплачвацца ў больш высокім памеры (артыкул 23-1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”), бо ў вас будуць сфарміраваны дадатковыя пенсійныя правы – больш працяглы стаж і яшчэ “прэмія” за працу без атрымання пенсіі.

Важна, што пры штогадовых пераразліках пенсіі будзе павялічвацца таксама і “прэмія” за тое, што сталі атрымліваць пенсію пазней, чым маглі б.

– Калі я пагаджуся на такую прапанову, то куды мне неабходна звярнуцца?

– У месяцы, калі вы набылі права на пенсію – у дадзеным выпадку размова ідзе пра люты бягучага года – неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства і прызначыць пенсію па ўзросце. Пры гэтым паведаміце ўпраўленню аб жаданні адмовіцца ад атрымання прызначанай пенсіі на канкрэтны перыяд (афармляецца адпаведнай заявай). Гэта можна зрабіць адначасова з прызначэннем пенсіі ці пазней, калі такое рашэнне вы прымеце ўжо ў перыяд атрымання пенсіі.
Пасля завяршэння выбранага вамі перыяду неатрымання пенсіі напішыце заяву аб жаданні аднавіць атрыманне пенсіі з канкрэтнай даты.

Адзначу, што адначасова трэба падаць ва ўпраўленне заяву аб пераразліку пенсіі з улікам дадатковага стажу і прэміяльнай даплаты. Пераразлік будзе праведзены з першага чысла месяца, наступнага за месяцам падачы гэтай заявы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *