Лучших работников МТК и МТФ наградили в Докшицком районе

Пасля ўзнагароджання на МТФ “Лісавічы” ДП “АграСітцы”: (злева направа) Ірына Норавіч, Васіль Васюковіч, Дзмітрый Нарніцкі і Таццяна Вахавіч.

Пасля ўзнагароджання на МТФ “Лісавічы” ДП “АграСітцы”: (злева направа) Ірына Норавіч, Васіль Васюковіч, Дзмітрый Нарніцкі і Таццяна Вахавіч.

У раёне пачалося ўшанаванне лепшых работнікаў малочнатаварных комплексаў і фермаў сельгаспрадпрыемстваў у рамках акцыі “Наш жывёлавод”.

Дыпломы за добрасумленную працу, прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне абавязкаў, высокія вытворчыя паказчыкі і грашовыя прэміі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч уручыў днямі перадавікам працы трох гаспадарак: ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ДП “АграСітцы” і ААТ “Барсучанка”.

Спачатку прафсаюзны лідар наведаўся на малочнатаварны комплекс “Альхоўка” ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, дзе заслужаныя ўзнагароды атрымалі аператар машыннага даення МТФ “Свіркі” Наталля Акуліч і аператар па вырошчванні маладняку БРЖ гэтага комплексу Надзея Алісёнак. І Надзея Пятроўна, і Наталля Васільеўна ў жывёлагадоўлі не навічкі і за сваю добрасумленную і выніковую працу адзначаюцца не ўпершыню. Да віншаванняў руплівіц далучыліся намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемства Анатоль Бальшуноў і прадстаўнікі працоўнага калектыву МТК.

Наступны прыпынак у віншавальным “турнэ” – МТФ “Лісавічы” ДП “АграСітцы”. Пра дружны калектыў гэтай фермы ў нашай газеце выходзіў артыкул колькі гадоў таму. Прыемна было ўбачыць знаёмых работнікаў, даведацца, што каманда ў поўным саставе, што лепшых надояў па гаспадарцы дасягнулі аператары машыннага даення Таццяна Вахавіч і Ірына Норавіч. Жанчыны – родныя сёстры, дастойныя прадаўжальніцы справы бацькоў, якія калісьці таксама звязалі свае лёсы з сельскай гаспадаркай і прысвяцілі ёй усё жыццё. А сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ адзначаны зусім яшчэ юны Дзмітрый Нарніцкі. Гэта першая ўзнагарода хлопца, і, як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Транчэўскі, які таксама прыехаў павіншаваць лепшых сваіх працаўнікоў, ёсць надзея, што не апошняя.

А далей шлях спачатку па прасёлкавых звілістых дарогах, а затым па трасе, што вяла да вядомай Варганскай гары, ляжаў на комплекс “Варганы” ААТ “Барсучанка”. Там дыплом і грашовую прэмію атрымаў увесь калектыў, які ў рамках акцыі прызнаны лепшым за дасягнутыя поспехі ў жывёлагадоўлі. Ад усёй душы павіншаваў згуртаваную каманду пад кіраўніцтвам брыгадзіра Алены Мухаевай кіраўнік сельгасарганізацыі Сяргей Маскалёнак. Прыемна, што і прафкам пярвічкі гаспадаркі не застаўся ўбаку – яго старшыня Валянціна Курдзека ўручыла віноўнікам урачыстасці падарункі.

МТК “Варганы” ААТ “Барсучанка”: брыгадзір Алена Мухаева (у цэнтры) з аператарамі машыннага даення Вольгай Баброўскай (злева) і Алай Падляшчук.

МТК “Варганы” ААТ “Барсучанка”: брыгадзір Алена Мухаева (у цэнтры) з аператарамі машыннага даення Вольгай Баброўскай (злева) і Алай Падляшчук.

Яркія ноткі, у прамым і пераносным сэнсе, у гэтае невялічкае свята для работнікаў фермаў унеслі ўдзельнікі Докшыцкага аўтаклуба. Гучнымі апладысментамі ва ўсіх калектывах суправаджалі песні ў выкананні Вятланы Гарбачовай і Ганны Кавальчук, а таксама захапляючую ігру на акардэоне Аляксандра Букатага.

dscn4532

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *