Музейную экспозицию “Мы помним 1979 – 1989 гг.” открыли в Бегомльской СШ имени С.С. Манковича

img_1325

У чацвер, 15 лютага, у Докшыцкім раёне прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістана.

У Докшыцах традыцыйна ў гэты дзень адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч, намесніка старшыні райвыканкама Аксаны Палачанінай, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і вучняў школ. Да памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў усклалі кветкі, прыгадалі імёны тых, хто загінуў на вайне. Афганцы нагадалі, чым страшныя ваенныя канфлікты, як важна берагчы мір, цаніць сваю краіну, стваральнай працай рабіць шчаслівай будучыню падрастаючага пакалення.

img_1249 img_1261 img_1272 img_1275

У гэты памятны дзень у Бягомльскай сярэдняй школе імя С.С. Манковіча ладзілася ўрачытае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Мы памятаем 1979 – 1989 гг.”.

– Вы прадстаўляеце тых людзей, якія праслаўлялі нашу краіну мужнасцю, доблесцю і патрыятызмам, – звярнулася да воінаў-афганцаў Валянціна Рандарэвіч. – Мы ўдзячны вам за вашы лепшыя якасці, за тое, што дастойна несяце званне абаронцы Радзімы, асабістым прыкладам дэманструеце, як трэба любіць сваю краіну і не дапускаць на яе тэрыторыю ворагаў. Дзякуй вам за тое, што выхоўваеце нашу моладзь, вучыце юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі патрыётамі.

Для далейшага папаўнення і развіцця музейнай экспазіцыі старшыня райсавета перадала калектыву школы грашовы сертыфікат.

img_1170 img_1187 img_1200 img_1215 img_1226 img_1242 img_1247

Урачыстасць з віншаваннямі, узнагароджаннямі воінаў-афганцаў і святочным канцэртам ладзілася ў ККЗ “Іскра”. З нагоды 35-й гадавіны з дня вываду савецкіх войск з Афганістана Валянціна Рандарэвіч уручыла прывітальны адрас райвыканкама і райсавета старшыні РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валянціну Андрыеўскаму. Ганаровай граматы райвыканкама, а таксама Падзякі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў удастоены агент страхавы прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Докшыцкім раёне Венядзікт Грыгаровіч. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Вадзім Ціханскі ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. Падзяку старшыні райвыканкама атрымаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя гэтай жа ўстановы адукацыі Эдуард Батура, Падзяку старшыні райсавета – вадзіцель ТЦСАН Андрэй Ткачэнка.

img_1384 img_1400

Рашэннем Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” нагрудным знакам “За заслугі 1 ступені” ўзнагароджана Валянціна Рандарэвіч. Такой жа ўзнагародай быў адзначаны дырэктар Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Пётр Гігель.

За плённае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні лячэбна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў для воінаў-інтэрнацыяналістаў граматамі Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” ўзнагароджана загадчык дзённага стацыянара ЦРБ Людміла Русаковіч і вядучы спецыяліст ваенкамата раёна Ніна Кеда – за дастойны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Прысутных у зале вітаў ваенны камісар Віталь Леснічэнка, які ўручыў юбілейны медаль 29-і воінам-інтэрнацыяналістам. Для ўручэння грамат Докшыцкага РА прафсаюзаў на сцэну запрасілі Ядвігу Шульгат. Узнагароды і памятныя падарункі атрымалі ветэраны вайны ў Афганістане: ветурач ААТ “Таргуны” Анатоль Парцянка, вадзіцель вытворча-збытавога ўчастка Глыбоцкага аддзялення філіяла “Энергазбыт” Валерый Казачонак і ляснік Параф’янаўскага лясніцтва Леанід Каросцік.

Завяршылася памятнае мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі салісты народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп”, народныя ансамблі “Раніца”, “Кружева”, ансамбль гітарыстаў ДШМ імя Н. Сакалоўскага, узорны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз”.

img_1423 img_1443 img_1473 img_1489 img_1506 img_1525 img_1533 img_1542

Напярэдадні Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску прайшло мерапрыемства, прысвечанае 35-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. За значны ўклад у міратворчы рух, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, падтрымку гуманітарных праектаў у інтарэсах насельніцтва Докшыцкага раёна Валянцін Андрыеўскі атрымаў Падзяку Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”.

Пётр Гігель, дырэктар Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча:

– Мінулае стагоддзе стала самым трагічным у гісторыі чалавецтва. Дзве вайны, якія лічацца сусветнымі, забралі амаль 100 мільёнаў жыццяў ні ў чым не вінаватых людзей.
Імёнамі герояў названы школы ў Бягомлі і Крулеўшчыне. Наш пасёлак узнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Працуе Бягомльскі музей народнай славы. Амаль у кожным населеным пункце ўстаноўлены помнікі героям.

Пра вайну ў Афганістане на той час не прынята было гаварыць. Салдаты вярталіся дадому пакалечанымі, а ў некаторых сем’ях перажывалі сапраўднае гора – страту маладых людзей, у якіх жыццё толькі пачыналася. Афганская вайна забрала жыцці і двух нашых землякоў – ураджэнцаў Докшыцкага раёна: старшыны роты, прапаршчыка Генадзя Васюковіча і фельчара батальёна, прапаршчыка Галіны Стральчонак. Іх біяграфіі звязаны з Бягомльшчынай. Напэўна, гэта і стала адной з падстаў адкрыць музейную экспазіцыю менавіта тут. Пакуль экспанатаў у ёй небагата, але ўпэўнены, што гэта работа будзе працягнута. Трэба адзначыць, што ў афармленні экспазіцыі вельмі дапамаглі Валянцін Андрыеўскі, сям’я Генадзя Броўкі, якога, на жаль, няма ўжо з намі, а таксама Павел Чарняўскі, Уладзімір Шохаў і ўсе воіны-інтэрнацыяналісты, якія не засталіся ўбаку, а зрабілі многае для захавання памяці.

Тэкст і фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *