С бывшей узницей Анной Шаклюцкой встретились крулевщинские школьники

img-645134a87d9d55a81bd9ffba83dd321d-v

Штогод 11 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Сярод былых вязняў – Ганна Шаклюцкая з Докшыц, якая зараз жыве ў дачкі ў Крулеўшчыне.

Сёлета ў гэты дзень Ганну Густаўну наведалі вучні мясцовай школы. Падарылі ёй кветкі, пажадалі здароўя і мірнага неба над галавой.

Успомніць жыццё ў канцлагеры, які знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, жанчына не можа, бо трапіла туды ў 1943 годзе ва ўзросце шасці месяцаў. І толькі па аповедах маці, старэйшых сясцёр і братоў ведае, што жылі яны ў вялікім бараку разам з іншымі зняволенымі, якіх прымушалі працаваць на фашыстаў з ранку да позняга вечара.

Ганна была адзінаццатым дзіцём у сям’і, але ў няволі з маці былі не ўсе яе сыны і дочкі. Калі дарослыя і старэйшыя дзеці ішлі працаваць, малая дзяўчынка заставалася ў бараку адна, без нагляду.

Вызвалілі іх у 1944-м. Па жаданні былыя вязні маглі застацца жыць у Польшчы, або вярнуцца дамоў, або выехаць у любую краіну.

Родам Ганна Шаклюцкая з вёскі Барысы Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці (раён існаваў у 1940–1956 гадах, пасля скасавання яго тэрыторыя адышла да Брэсцкага раёна). Але лёсам было наканавана апынуцца ў Сібіры – горадзе Юрга Кемераўскай вобласці. Там яна выйшла замуж за хлопца з Пастаўшчыны, які пазней перацягнуў жонку ў Беларусь. Яе браты і сёстры раскіданы па ўсім свеце. Іх бацька ваяваў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прапаў без вестак. Так з-за вайны вялікая сям’я, перажыўшы невыказнае гора, страціла сваю цэласнасць.

Калі Ганна Густаўна жыла ў раённым цэнтры, часта падчас патрыятычных мерапрыемстваў сустракалася з докшыцкімі школьнікамі. Расказвала ім пра бязлітаснасць вайны праз прызму лёсу сваёй сям’і.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з архіва Крулеўшчынскай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *