Отчетно-выборная конференция первичной профсоюзной организации состоялась в Бегомльском лесхозе
Да абмеркавання вынікаў дзейнасці пярвічкі далучыліся дырэктар установы Аляксандр Давідовіч, а таксама старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Уладзімір Савік. Са справаздачным дакладам за мінулую пяцігодку (красавік 2019 – красавік 2024 гг.) выступіў старшыня прафкама інжынер па ахове працы Сяргей Марцінкевіч.
Статыстыка
Членамі прафсаюза ў лясгасе з’яўляюцца ўсе супрацоўнікі, а гэта, на пачатак бягучага года, 402 чалавекі. Структура пабудавана па вытворчым прынцыпе і ўключае 9 цэхавых арганізацый. У працэнтных адносінах 22 адсоткі – моладзь да 35 гадоў, ва ўзросце да 40 гадоў – 14 працэнтаў, да 50 – 27, да 60 – 29 і звыш 60 гадоў – 8 працэнтаў працуючых. На сённяшні дзень у саставе прафкама шэсць чалавек: Галіна Трахініна, Людміла Гардзеева, Марына Мугака, Наталля Церах, Сяргей Марцынкевіч і Руслан Зінкевіч. Дзейнасць пярвічкі падпарадкавана плану работы, які складаецца кожнае паўгоддзе з улікам запатрабаванняў калектыву.
За вызначаны перыяд матэрыяльная дапамога аказана 553 членам прафсаюза.
Ахова працы
У першаснай прафсаюзнай арганізацыі абрана 47 грамадскіх інспектараў па ахове працы, гэта значыць, яны ёсць у кожным структурным падраздзяленні. Грамадскімі інспектарамі выяўляюцца парушэнні патрабаванняў па ахове працы, выдаюцца рэкамендацыі на іх ліквідацыю. Найбольш актыўныя грамадскія інспектары заахвочваюцца матэрыяльна. Для адпачынку і прыёму ежы на лесасеках маюцца перасоўныя домікі і вахтавыя машыны. У структурных падраздзяленнях абсталявана 11 пакояў для прыёму ежы. Усе работнікі лясгаса забяспечваюцца спецвопраткай, спецабуткам і сродкамі індывідуальнай абароны.
Пры праходжанні абавязковых медыцынскіх аглядаў у працоўны час захоўваецца сярэдні заробак. Праводзяцца атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.
Адпачынак
– Для паўнавартаснай працы неабходна, каб кожны работнік добра адпачываў, – адзначыў Сяргей Францавіч. – Таму важным напрамкам у дзейнасці прафкама з’яўляецца культурна-масавая і спартыўна-аздараўленчая работа. Не сакрэт, што работнікі лясгаса прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах раёна, вобласці, рэспублікі, летніх і зімовых спартакіядах рознага ўзроўню. Нашы каманды бралі ўдзел у спаборніцтвах па падлёднай лоўлі рыбы, у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», Докшыцкай лыжні, турыстычных злётах моладзі.
Прафкам сумесна з адміністрацыяй віншуе работнікаў лясгаса з Днём абаронцы Айчыны, Днём жанчын, Днём маці, Новым годам, прафесійным святам. Не мінаем увагай юбіляраў, ветэранаў. Нашы супрацоўнікі наведваюць розныя мерапрыемствы, канцэрты. Так, за справаздачны перыяд прафкамам былі набыты білеты на канцэрты гурта “Дразды”, Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь, спектакль “Бураціна”, урачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю “Славянскі Базар у Віцебску”, фестываль “Шлях Цмока”, на дабрачынны канцэрт “Спяшайцеся дзякаваць!”, у тэатр на спектакль “Вяселле ў Малінаўцы” і іншыя.
У калектыўны дагавор уключаны асноўныя нормы Тарыфнага пагаднення па сацыяльнай падтрымцы маладых спецыялістаў: памер павышэння па кантракце тарыфнай стаўкі (акладу) не менш як на 30 працэнтаў, дадатковы заахвочвальны водпуск не менш як тры дні, кампенсацыя расходаў па найму жылля – 3 базавыя велічыні.
Праз УП “Беларустурыст” былі арганізаваны турыстычныя паездкі для членаў прафсаюза і іх дзяцей у парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула” з наведваннем Свята-Елісавецінскага манастыра, у Нясвіж і Мір, у агратурыстычны комплекс “Дукоры”. У мінулым годзе мы асвоілі новы для сябе від турызму – прамысловы. Першым крокам у гэтым напрамку была паездка на Беларускі аўтамабільны завод. Прафкамам аплачаны экскурсійна-турыстычныя паслугі па маршруце Бягомль – Смаленск – Бягомль. Трэба сказаць вялікі дзякуй намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алене Курныш. Выбар такіх цікавых турыстычных маршрутаў – гэта яе заслуга.
Штогод напярэдадні Дня пажылых людзей пенсіянерам лясгаса ўручаюць каштоўныя падарункі. Пры неабходнасці аказваецца іншая дапамога.
Прафсаюз робіць намаганні для павышэння адукацыйнага ўзроўню работнікаў. Штогод праводзіцца навучанне грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота з архіва ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.