Дети пишут о войне

ff3031c919769a164c3c8c87b3c3573d

 

Страціла Радзіма мая…

 

Сённяшняе пакален­не не ведае жахаў вайны, але мы павінны памята­ць, колькі пакут прынес­ла яна нашаму народу.

 

Страціла Радзіма мая

Столькі сыноў,

Колькі ў лесе дубкоў,

Столькі дачок,

Колькі ў небе аблок,

Столькі дзетак,

Колькі ў лузе кветак.

Праліла столькі слёз,

Колькі ў полі рос…

(Анатоль Грачанікаў)

 

Многіх нашых дзя­дуляў і бабуль вайна асіраціла, украла іх дзя­цінства, адабрала бліз­кіх. А некаторыя так і засталіся хлапчукамі і дзяўчынкамі ў згарэлых хатах, палеглі ў лясах, згінулі на ваенных да­рогах, былі спалены ў крэматорыях. Да болю знаёмыя кожнаму радкі з верша Анатоля Вяр­цінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”:

 

Лічым: чацвёрты кожны.

А можа, кожны трэці?

Голадам падкошаныя,

паміралі дзеці.

 

Ніколі не загояцца раны на сэрцы Бела­русі.

Магілы вёсак… Не змоўкнуць званы Ха­тыні і яе “сясцёр”. Сён­ня гэты звон зліваецца з жалобнай музыкай над магіламі ахвяр Ас­венціма, Лідзіцэ, Ара­дура, Трасцянца. За­гадзя распрацаваная нацыстамі праграма знішчэння людзей пра­дугледжвала стварэн­не канцэнтрацыйных лагераў. Самым буй­ным на тэрыторыі Бе­ларусі быў Трасцянец – трэці па колькасці знішчаных людзей у сістэме ўсіх фашысцкіх лагераў смерці.

Пра страшную ваен­ную гісторыю нагадва­юць помнікі і абеліскі. Пра гэта напамінае і зварот хатынцаў:

 

Людзі добрыя, помніце!

Мы любілі жыццё, і Радзіму,

I вас, дарагія.

Мы згарэлі жывымі ў агні.

Наша просьба да ўсіх:

Хай жалоба і смутак

Абернуцца ў мужнасць і сілу,

Каб змаглі ўвекавечыць вы

Мір і спакой на зямлі…

(Ніл Гілевіч)

 

Нашы землякі так­сама адважна ваявалі з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вай­ны, у падполлі і парты­занскіх атрадах. Мно­гія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Мы ўдзячны героям за мір.

Юлія МАТОШКА,

вучаніца 10 класа СШ № 2 г. Докшыцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *