На базе Бегомльской спецшколы прошел очередной фестиваль творчества «Зазеркалье»

img_2987

НА БАЗЕ БЯГОМЛЬСКАЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА АДБЫЎСЯ ЧАРГОВЫ ФЕСТЫВАЛЬ ТВОРЧАСЦІ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ З АСАБЛІВАСЦЯМІ ПСІХАФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ “ЗАЛЮСТРОЎЕ-2024”

Ядром фестывалю “Залюстроўе” з’яўляецца агляд-конкурс тэатральных пастановак. А таксама ладзіцца выстава творчых работ.

img_2813 img_2824

Ганаровымі гасцямі сёлетняга свята сталі пасол Італіі ў Беларусі П’етра Тамаза Маркеджані, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка. Арганізатарамі выступілі Гая Карлецці і Джавані Сансоне, кіраўнікі італьянскай дабрачыннай асацыяцыі “Матрошка”.

img_2835 img_2845 img_2855 img_2862

Спектаклі прадставілі восем каманд-удзельніц са спецыяльных школ, карэкцыйных цэнтраў, дамоў-інтэрнатаў з Докшыц, Бягомля, Віцебска, Оршы, Глыбокага, Лепеля і Багушэўска. Адрозненне фестывалю гэтага года ў тым, што ўдзельнікі прадстаўлялі не адну і тую ж пастаноўку, а розныя: паводле твораў “Марозка”, “Кот у ботах”, “Муха-Цакатуха”, “Пунцовыя ветразі”, італьянскай казкі “Поліўка з камянёў”. Першае месца журы прысудзіла Глыбоцкаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, другое – спецыяльнай школе Аршанскага раёна, трэцяе – Бягомльскай спецшколе. Таксама вызначыліся пераможцы ў індывідуальных намінацыях. Выхаванец Бягомльскай школы-інтэрната Аляксандр Какарэвіч прызнаны лепшым акцёрам. Журы адзначыла артыстычнасць канкурсантаў, іх вакальныя і танцавальныя здольнасці, зладжанасць калектываў.

Папярэдні фестываль прайшоў пяць гадоў таму, а да гэтага, пачынаючы з 2013-га, праводзіўся штогод. Ідэя “Залюстроўя” з’явілася ў рамках цеснага супрацоўніцтва Бягомльскай спецшколы з італьянскай асацыяцыяй “Матрошка”, якое працягваецца больш за чвэрць стагоддзя.

Узнагароды атрымалі і ўдзельнікі выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таленавіты бягомльскі вучань Вячаслаў Драбовіч атрымаў спецыяльны прыз за пластылінавыя вырабы. А пераможцамі сталі навучэнцы Лепельскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, якія выкарысталі ў работах насенне раслін. На агульным фоне таксама вылучаліся экспанаты Глыбоцкага дома-інтэрната – сплеценыя з лазы караблі пад пунцовымі ветразямі. Між іншым, напрыканцы мерапрыемства глыбачане падарылі іх італьянцам.

img_2866 img_2868 img_2877 img_2881

Наогул, выстаўка ўразіла арыгінальнасцю вырабаў з драўніны, тканіны і іншых матэрыялаў. Сярод іх – вялізны драўляны самавар, бочачка для мёду, млынок, велікодныя кампазіцыі і іншае.

Высокую ацэнку фестывалю даў пасол Італіі.

– Падобная сумесная дзейнасць мае вялікую значнасць для развіцця дзяцей і наладжвання кантактаў паміж краінамі, – выказаўся П’етра Тамаза Маркеджані падчас цырымоніі ўзнагароджвання. – Дзякуй арганізатарам! Спадзяюся, што фестываль будзе мець працяг і ў наступным годзе.

Да слоў падзякі далучылася Валянціна Рандарэвіч, заўважыўшы, што “Залюстроўе” кожны раз уражвае сваёй унікальнасцю, але нязменна дорыць шмат станоўчых эмоцый.
Яркіх красак надалі фестывалю і музычныя выступленні юных артыстаў з Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. А “вішанькай на торце” стаў феерверк.

Ніна КРУКОВІЧ.

img_2889 img_2896 img_2901 img_2934

img_2957 img_2961 img_2965 img_2994 img_3002 img_3012

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *