Лучшие животноводы работают на МТК «Варганы» ОАО «Барсучанка»

dscn4830

Жывёлаводы ў калектывах малоч­натаварных фермаў – работнікі не менш значныя, чым аператары машыннага даення, слесары, асе­мянатары ці ветурачы. Насуперак агульнапрынятаму меркаванню аб прастаце іх работы, насамрэч адказнасць яны нясуць за многае: за парадак і чысціню ў стойлавых памяшканнях, паенне жывёлы і раздачу канцэнтратаў, падкопван­не кармоў на кармавым стале, выяўленне жывёлы ў ахвоце, яе захаванасць. На малочнатаварных комплексах, такіх, як “Варганы” ў ААТ “Барсучанка”, у абавязкі жы­вёлаводаў уваходзіць яшчэ і загон кароў на дойку, дапамога ў пра­вядзенні рознага роду заатэхніч­ных і ветэрынарных аперацый. З усім гэтым выдатна спраўляюцца Андрэй Майсіевіч і Алена Лібоза.

– Для таго каб зразу­мець, што работнік добра­сумленны і адказны, не патрабуецца шмат часу, – гаворыць брыгадзір МТК “Варганы” Алена Мухаева. – Чалавек можа тры дзя­сяткі гадоў адпрацаваць, і да апошняга дня над ім бу­дзе патрэбны пільны кан­троль. Думаю, не памылю­ся, заўважыўшы, што для любога кіраўніка радасць і ўдача, калі калектыў скла­даецца з людзей неабыя­кавых, адданых выбранай прафесіі. Дастойны вынік у агульнай справе, безумоў­на, дасягаецца агульнымі намаганнямі. Ёсць хібы на пэўным этапе – гэта адразу ж адбіваецца на па­казчыках. Таму я сёння з задавальненнем і павагай гавару пра сваіх жывёлаво­даў, які робяць немалы ўнё­сак у нашы няхай не такія значныя, як, напрыклад, у ААТ “Бягомльскае”, але ўсё ж дасягненні: за красавік валавы надой па комплексе склаў 220 тон малака, а гэта на 40 тон больш, чым за ад­паведны перыяд 2023 года.

Алена Юр’еўна адзначы­ла, што стаж работы Ан­дрэя Майсіевіча і Алены Лі­боза ў галіне яшчэ невялікі, а вось адносіны да абавяз­каў могуць служыць пры­кладам для многіх. Андрэй Майсіевіч, які на комплексе працуе пяты год, з’яўляецца прадаўжальнікам справы бацькоў.

dscn4834

– Не раздумваў аб выба­ры прафесіі: чым на ферме не работа? – гаворыць Ан­дрэй Алегавіч. – Зарплата, калі старацца, дастойная. Графік мяне таксама зада­вальняе – суткі праз двое. І ўмовы працы таксама нар­мальныя. Не разумею, чаму зараз уся моладзь кідаецца ў гарады. Не месца ўпры­гожвае чалавека, а чалавек месца.

З гэтым згодна і Андрэе­ва калега Алена Лібоза. З дэкрэтнага водпуску пасля нараджэння трэцяй дачуш­кі шматдзетная маці прый­шла працаваць на комплекс і не шкадуе аб гэтым, хаця за плячыма ў яе не адзін год гарадскога жыцця.

– Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся, – усміхаецца маладая жанчына. – Па­мыкаўшыся на здымных кватэрах, што называецца, свае вуглы пачынаеш цані­ць асабліва. Тут мама, якая заўжды дапаможа, радня, блізкія людзі. Калектыў харошы. Пачынаю жывё­лаводам, а далей не загад­ваю. Можа, і аператарам машыннага даення калі-не­будзь стану. Ведаю адно: на любой рабоце патрэбны старанне, цярпенне, пра­цавітасць і акуратнасць. А ў нашай прафесіі трэба яшчэ і жывёлу любіць.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *