Тренер-преподаватель Докшицкой ДЮСШ Виктор Сенчик около полувека воспитывает юных спортсменов

img_0462

 

Сярод ветэранаў спорту Докшыччыны нямала трэнераў, якімі выхавана плеяда чэмпіёнаў, што праслаўляюць малую радзіму на розных узроўнях. Адзін з іх трэнер-выкладчык па спорце Докшыцкай ДЮСШ Віктар Сенчык, стаж якога ў пра­фесіі складае ажно 48 гадоў. Віктар Міхайлавіч і сёння працягвае захапляць юных спартсменаў сваім любімым відам спорту – лёгкай атлетыкай.

На стадыёне спар­тыўнай школы Віктара Сенчыка разам з выха­ванцамі можна сустрэць і ў выхадны дзень.

– Поспех прыходзіць толькі на аснове ўпартай штодзённай работы над сабой і сваімі здольнасцямі, – гаворыць Віктар Міхай­лавіч. – Якім бы дужым ці спрытным ні быў спар­тсмен, але без трэніроўкі, загартоўкі і развіцця сваіх магчымасцей не ўзняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала. Гэтаму мяне на­вучыў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па лёг­кай атлетыцы Іван Дзмітрыевіч Рацькавіч, у якога пашчасціла практыкавацца, калі дзесьці ў шостым класе прыйшоў у Док­шыцкую ДЮСШ. Ён жа і натхніў мяне на выбар будучай прафесіі. У 1976 годзе я скончыў універ­сітэт фізічнай культуры і пачаў працаваць настаўнікам фізкуль­туры ў Докшыцкай сярэдняй школе. У 1978 годзе набраў пер­шую групу хлопчыкаў для лёгка­атлетычных трэніровак.

Са шматлікіх спартыўных дысцыплін лёгкай атлетыкі Вік­тар Сенчык найбольш дасканала валодае тэхнікамі кідання кап’я і штурхання ядра, чаму і вучыць сваіх выхаванцаў. Ганарыцца пе­рамогамі ў вобласці і на рэспу­бліцы Данііла Жука, Рамана Гмы­рака, Кірыла Гадулевіча. Вось і сёлета пераможца абласных спаборніцтваў Мікіта Волк пара­даваў трэнера не толькі заслужа­ным медалём, але і атрыманнем спартыўнага разраду.

У гэтым годзе Віктар Сен­чык трэніруе тры групы пачынаючых лёгкаатлетаў, якіх праз спорт вучыць быць упар­тымі, цярплівымі і мэтанакіра­ванымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *