В честь Героя Советского Союза Ивана Титкова названа улица в г.п. Бегомль и Крулевщинская средняя школа

titkov-s

У гонар Героя Савецкага Саюза Івана Ціткова названа вуліца ў г.п. Бягомль і Крулеўшчынская сярэдняя школа.

Іван Ціткоў – камандзір брыгады “Жалязняк” з кастрычніка 1942-га па чэрвень 1944-га, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся 27 жніўня 1912 г. у сяле Слабада Бялёўскага раёна Тульскай вобласці. У 1931 г. скончыў Тульскі будаўнічы тэхнікум, у 1953-м – Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У Чырвонай Арміі Іван Піліпавіч служыў у 1934–1936 гг. і з 1939-га. З пачатку вайны на фронце. Калі Цэнтральны штаб партызанскага руху прыступіў да стварэння атрадаў для накіравання ў варожы тыл, Ціткова адправілі ў Бягомльскі раён.

Як камбрыг надаваў шмат увагі збору зброі і боепрыпасаў, папаўненню асабовага складу, спрыяў сувязям з суседнімі партызанскімі брыгадамі, з Вялікай зямлёй праз Бягомльскі аэрадром.

У чэрвені 1944 г. пры прарыве партызан з акружэння на рацэ Цна Ціткоў быў паранены і пакінуў пасаду камбрыга. Вярнуўся ў брыгаду ў чэрвені 1944 г. ужо на яе расфарміраванне. Пасля вайны Ціткоў напісаў кнігу “Брыгада “Жалязняк”, у якой падрабязна перадаў падзеі партызанскіх гадоў.

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху Івану Ціткову Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга, медалямі.

Пасля вайны Іван Піліпавіч працаваў у органах дзяржбяспекі і іншых структурах. У 1957 г. быў несправядліва асуджаны, у 1965-м рэабілітаваны. Пасля гэтага па запрашэнні першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава вярнуўся ў Беларусь.

Не стала Івана Піліпавіча 23 ліпеня 1982 г. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *