Именем Героя Советского Союза Льва Доватора названа одна из докшицких улиц

dovator-s

Марыў служыць у чырвонай конніцы

Імя Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Льва Даватара, ураджэнца Віцебшчыны і легендарнага абаронцы Масквы, носіць адна з докшыцкіх вуліц.

Нарадзіўся будучы Герой у 1903 г. у вёсцы Хоціна Бешанковіцкага раёна.

Заўсёды марыў служыць у чырвонай конніцы і дасягнуў сваёй мэты.

У 1924 г. стаў байцом знакамітай 7-й Самарскай дывізіі ў Мінску. У 1925-м вучыўся на Ваенна-хімічных курсах у Маскве, у 1926-м – у Барысаглебска-Ленінградскай кавалерыйскай школе. Служыў на Паўночным Каўказе і ў Забайкаллі.

У 1936 г. быў накіраваны ў Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзэ ў Маскву. Падчас вучобы пабываў у Іспаніі, дзе ваяваў супраць фашыстаў. Пасля заканчэння акадэміі служыў на пасадах начальніка штаба кавалерыйскага палка, кавалерыйскай брыгады ў Маскоўскай ваеннай акрузе.

Самазабыўна любіў коней, прыгожа трымаўся ў сядле. Узначальваў кавалерыйскія калоны на парадах.

У сакавіку 1941 г. Леў Міхайлавіч прызначаны начальнікам штаба 36-й кавалерыйскай дывізіі Заходняй асобай ваеннай акругі, якая дыслакавалася ля Ваўкавыска.

22 чэрвеня 1941-га знаходзіўся на лячэнні ў маскоўскім шпіталі, але ўжо праз тры дні прыбыў у распараджэнне штаба Заходняга фронту.

З 14 жніўня па 2 верасня Асобная кавалерыйская група колькасцю тры тысячы байцоў пад камандаваннем Даватара здзейсніла гераічны рэйд па тыле акупантаў у Смаленскай вобласці, паглыбіўшыся больш як на 100 кіламетраў.

У знак помсты за прычынены ўрон у ходзе вайны гітлераўцы правялі карную аперацыю супраць насельніцтва малой радзімы таленавітага военачальніка, прымяніўшы тактыку выпаленай зямлі. За ўзяцце Даватара абяцалі 100 тысяч рэйхсмарак, а за яго галаву – 50 тысяч. Але атамана ніхто не здаў.

19 снежня 1941 г. Леў Міхайлавіч быў смяротна ранены кулямётнай чаргой падчас бою за вёску Палашкіна пад горадам Рузай Маскоўскай вобласці.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *