Ученица СШ № 1 г. Докшицы отправится в путешествие по Беларуси и России на «Поезде памяти»
Ученица СШ № 1 г. Докшицы Александра Елисеенко отправится в путешествие по Беларуси и России на «Поезде памяти».
Как уже сообщали «РВ», десятиклассница успешно выступила на районном и областном этапах республиканского конкурса «Я патриот своей страны», который проводился в рамках культурно-образовательной патриотической акции «Поезд Памяти». А на днях стало известно, что кандидатура Александры значится в списке победителей заключительного отбора.
Поезд будет курсировать по памятным местам с 21 июня по 4 июля. Маршрут проляжет через Брест, Гродно, Полоцк, Могилев, Гомель, Минск и российские города. «Пассажиров» – а это отличники учебы и активисты — ждет насыщенная культурная программа. Участие в акции примут ученики из Беларуси, России, Азербайджана и, возможно, других стран – всего 200 человек. Их будут сопровождать 70 взрослых. Главная цель акции — патриотическое воспитание школьников.
Нина КРУКОВИЧ.
Фото телеграм-канала «ДоВОки».
Людзі страцілі пільнасць…
Эсэ
Пераможная вясна 1945 года. Вясна, якая нарэшце паставіла кропку ў кровапралітнай сутычцы з фашызмам і прынесла мір народам Еўропы. Амаль восемдзесят гадоў аддзяляе нас ад гэтай даты. Здаецца, не так ужо і шмат у кантэксце ўсёй гісторыі чалавецтва. Але не так ужо і мала – цэлае чалавечае жыццё. За гэты час нарадзілася і вырасла некалькі пакаленняў, якія не ведалі вайны. Закалыханыя шчаслівымі мірнымі часамі, людзі страцілі пільнасць і пачалі забываць пра тое, якое страшнае зло вайна. І самае галоўнае, хто быў сапраўдным пераможцам і якой цаной дасталася Перамога. Але толькі не беларускі народ, які заплаціў за мірнае сёння жыццямі і крывёй мільёнаў сваіх сыноў і дачок. Пра тую вясну нагадваюць не толькі святы і памятныя даты. Яна жыве ў нашых сэрцах, таму што ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не кранула б сваім вогненным крылом вайна.
Дарога да Перамогі была бясконца доўгай – тысяча чатырыста васямнаццаць дзён і начэй. Дарога праз смерць, пакуты, голад, катаванні, страты, жорсткасць, разбурэнні… Наша краіна адна з найбольш пацярпелых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У руінах ляжалі гарады і вёскі, у тым ліку сталіца нашай дзяржавы, сотні тысяч людзей трапілі ў канцлагеры або былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, многія пралівалі кроў і гінулі на фронце і ў тыле. Гітлераўскія захопнікі не толькі разбуралі зямлю і фізічна распраўляліся з насельніцтвам – яны імкнуліся знішчыць самабытную культуру народа, яго традыцыі і руйнавалі храмы, музеі, гістарычныя помнікі. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, краіна жыла. З першых дзён вайны ўсе як адзін усталі на яе абарону.
Летам 1944 года падчас Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” наша рэспубліка была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народныя мсціўцы з партызанскіх атрадаў, мужчынская частка мірнага насельніцтва, якая магла трымаць у руках зброю, уліліся ў рады Чырвонай Арміі, каб завяршыць знішчэнне ворага ў яго логаве і вызваліць прыгнечаныя Гітлерам народы Еўропы. А ў тыле на вызваленай тэрыторыі старыя, жанчыны і дзеці адраджалі мірнае жыццё, коштам неймаверных намаганняў аднаўлялі народную гаспадарку.
Прагрэсіўная моладзь краіны стараецца ўнесці ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці. Актыўнасць, адказнасць, памяць – гэта для нас не абстрактныя паняцці. Яны напоўнены канкрэтнымі справамі.
Пра Перамогу мы павінны памятаць заўжды. Быць моцнымі і непахіснымі. Браць прыклад з тых, хто не здаваўся ў ваеннае ліхалецце, у цяжкія пасляваенныя гады, хто і сёння цвёрда стаіць на варце свабоды і незалежнасці нашай Беларусі.
Аляксандра ЕЛІСЕЕНКА,
вучаніца 10 класа
СШ № 1 г. Докшыцы.
(Эсэ адзначана дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” ў рамках акцыі “Цягнік Памяці”. Друкуецца ў скарочаным варыянце.)