Заготовка травяных кормов является основной задачей аграриев Докшиччины

Механізатар ААТ "Бягомльскае" Сяргей Васілевіч.

Механізатар ААТ «Бягомльскае» Сяргей Васілевіч.

Сёння нарыхтоўка травяных кармоў з’яўляецца асноўнай задачай аграрыяў Докшыччыны. На 14 чэрвеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна скошана першым укосам 6735 гектараў, што складае 57,8 працэнта ад плана. Сенажу закладзена 29,1 працэнта да патрэбнасці. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне нарыхтавана 4,42 ц.к.адз. Па гэтым паказчыку ўсе гаспадаркі плюсуюць, калі параўноўваць з мінулым годам. Лідарамі з’яўляюцца тры адкрытыя акцыянерныя таварыствы – “Бягомльскае”, “Таргуны” і “Барсучанка”.

Да сёлетняга корманарыхтоўчага сезона ААТ “Бягомльскае” набыло касілку КМР-9 айчыннага вытворцы “Лідаграпраммаш”. Працаваць з новым прычапным агрэгатам даверылі вопытнаму механізатару з больш чым 20-гадовым стажам Сяргею Васілевічу. Менавіта яго сустрэлі за Юхнаўкай, дзе Сяргей Рыгоравіч на энерганасычаным МТЗ-3522 касіў траву: светлыя і цёмныя зялёныя палосы расфарбавалі значную частку поля.

– Пры неабходнасці тры валкі можна складаць у адзін, – кажа механізатар, – для гэтага ёсць транспарцёры. Зараз трэба, каб трава падвялілася, бо потым яна пойдзе на сянаж, таму лепш рабіць танчэйшы слой.

З пачатку сезона Сяргей Васілевіч скасіў ужо 800 гектараў. У мінулым годзе, узгадвае, столькі атрымалася за ўвесь корманарыхтоўчы перыяд.

З тым, што травастой добры, згаджаецца і дырэктар ААТ “Бягомльскае” Аляксандр Навіцкі:

– Праз тыдзень пачнём рабіць другі ўкос, закладзём яшчэ адну сянажную яму – а гэта плюс 1500 тон – і план па нарыхтоўцы будзе выкананы. Ужо зараз на ўмоўную галаву нарыхтавана амаль 11 ц.к.адз., што на 7 больш, чым у мінулым годзе.

Наталля ВАСЬКО.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *