Диалоговая площадка «Шаг к успеху» прошла в прокуратуре Докшицкого района

img_0371

У дзень патрыёта выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” пры Парплішчанскай СШ наведалі мемарыяльны комплекс “Шунеўка” і пракуратуру раёна.

У Шунеўцы ўсклалі кветкі да манумента “Праклён фашызму” і ўзгадалі пра мужнасць і непакорнасць беларусаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

У пракуратуры адбылася дыялогавая пляцоўка “Горкая памяць вайны. Генацыд беларускага народа” ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху” з намеснікам пракурора раёна Надзеяй Міцько. Надзея Віктараўна расказала пра расследаванне Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады вайны, заклікала шанаваць памяць пра герояў, якім мы абавязаны мірным жыццём (на здымку).

На сустрэчы таксама прысутнічалі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Валянціна Траба і следчы раённага аддзела Следчага камітэта Крысціна Пракаповіч. Падчас гутаркі з імі былі ўзняты пытанні захавання правіл бяспекі на дарогах, вадаёмах і іншыя.

У цэлым размова атрымалася ажыўленай, дзеці задавалі спецыялістам шмат пытанняў і асабістага кшталту: пра прыход у прафесію, любімыя кнігі і г.д.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *