Почти 3000 рублей штрафа за «неучтенную» воду насчитали жителю города Докшицы

Фото носит иллюстртивный характер

Фото носит иллюстративный характер

З таго часу, як у дамах і кватэрах з’явіліся прыборы індывідуальнага ўліку расходу вады, плата за аказаныя філіялам “Докшыцыводаканал” паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення пачала вылічвацца зыходзячы з фактычнага спажывання вады на падставе паказанняў лічыльніка. Добра, калі спажытыя кубаметры гаспадары добрасумленна аплачваюць. А бывае і наадварот.

img_0006-s– Рабіць жыццё людзей больш камфортным – гэта адна з галоўных задач, але не менш важная – кантраляваць аплату прадастаўленых жыльцам выгод, – гаворыць начальнік сектара кантролю, рэалізацыі і камунальных разлікаў філіяла “Докшыцыводаканал” Людміла Галавач. – Таму работнікі службы кантролю манітораць сітуацыю, а гэта значыць робяць падваровы абход, каб пераканацца, што гаспадары разлічваюцца за ваду своечасова і ў поўным аб’ёме.

– Людміла Анатольеўна, зразумела, што за ваду трэба плаціць. Але ж ёсць “вынаходнікі”, якія прыдумваюць розныя спосабы, каб абысці закон.

– Прыкладаў шмат. Не раз фіксавалі выпадкі, калі людзі недаплачвалі за спажытыя кубаметры па лічыльніку. Калі рабілі незаконныя ўрэзкі ў сістэму цэнтральнага водазабеспячэння так, каб вада лілася міма лічыльніка, палівалі агароды, напаўнялі басейны, але не плацілі ні капейкі за нашу паслугу. Так, у адным з дамоў на вуліцы Заходняй у Докшыцах кантралёры выявілі самавольнае падключэнне да сістэмы водазабеспячэння. Гаспадар правёў у лазню ваду, але прыбор не ўстанавіў, адпаведна і не плаціў за выгоду. Патлумачыў, што быццам бы не ведаў закону. Але гэта ніякім чынам не вызваліла яго ад адказнасці. Нягледзячы на тое, што на наступны дзень мужчыну ўстанавілі лічыльнік, ён заплаціў штраф каля 3000 рублёў.

Работнікі службы кантролю ўстанавілі яшчэ факт, калі ў адной з кватэр райцэнтра працавала пральная машына, а лічыльнік “не круціўся”. Гэта безуліковае спажыванне вады. Дарэчы, штрафы за парушэнне правіл карыстання сістэмамі водазабеспячэння налічваюцца не ў базавых велічынях. Яны залежаць ад дыяметра трубы і матэрыялу, з якога яна зроблена. Гэта значыць, разлік вады будзе рабіцца па прапускной магчымасці водаправоднага ўводу ў суткі. Так што лепш заплаціць за ўстаноўку лічыльніка ўсяго 40 рублёў, а не чакаць унушальных штрафных санкцый.

– Ёсць выпадкі, калі незаконапаслухмяныя спажыўцы ўстанаўліваюць на прыборы ўліку вады магніты.

– Адно з грубых парушэнняў, на якое ідуць некаторыя грамадзяне, – свядомае псаванне прыбора ўліку для таго, каб схаваць праўдзівы расход вады. Гэта ўстаноўка магнітаў на прыбор уліку. Аднак сэканоміць на плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі не атрымаецца, паколькі расход вады пералічаць па колькасці зарэгістраваных чалавек. Дарэчы, калі водаканалаўцы забяруць лічыльнікі на праверку, яна абавязкова ўстановіць, ці карысталіся гаспадары магнітам. І яшчэ: калі ў вас сапсаваўся прыбор уліку ці яго незнарок пашкодзілі, абавязкова паведаміце пра гэта ў водаканал па нумары 5-95-87 альбо патэлефануйце ў дыспетчарскую службу на 115.

– Якія існуюць правілы карыстання водаразборнымі калонкамі, пэўная колькасць якіх яшчэ засталася ў раёне?

– Вулічныя калонкі прызначаны для забеспячэння пітной вадой насельніцтва, якое пражывае ў дамах, не падключаных да цэнтралізаванага водазабеспячэння. Нагадаю, што забараняецца падключэнне да іх шлангаў для палівання прысядзібных участкаў, мыцця машын, напаўнення басейнаў і іншых мэт. Вёдрамі насіце колькі заўгодна. Ігнараванне правіл зноў жа караецца штрафам.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *