Аграрии КУП «Докшицкий» убрали половину площадей

Камбайнеры Сяргей Зяваліч і Сяргей Зязюля.

Камбайнеры Сяргей Зяваліч і Сяргей Зязюля.

Па тэмпах уборкі збожжавых і зернебабовых КУП “Докшыцкі” ў ліку лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна. Па стане на 2 жніўня ў гаспадарцы ўбрана палова плошчаў.

На жніве ў “Докшыцкім” задзейнічаны два экіпажы камбайнераў: Сяргей Зяваліч з Сяргеем Зязюлем і Пётр Зубрыцкі. Адвозяць збожжа на МАЗах Генадзь Прохараў і вадзіцель ДРБУ-180 Уладзімір Пракаповіч. Ва ўрочышчы Янушэва, якое мясцовыя жыхары называюць яшчэ Бункерам, мы заспелі за працай усю вышэйназваную каманду, а яшчэ Васіля Зубрыцкага на “Кіраўцы”.

– Ведаеце ж, якія ў нас вільготныя землі, – патлумачыў Сяргей Зяваліч. – Ледзь добры дождж пройдзе – і можна забуксаваць. Вось Васіль і выручае тады на сваёй, як мы называем, “хуткай дапамозе”.

Да складаных умоў работы крулеўшчынскім аграрыям не прывыкаць. Разлічваюць на свае сілы. Ураджайнасць у гаспадарцы, канешне, не самая высокая, але найважней тое, што вырашчана, сабраць без страт. Спраўляліся раней, справяцца і сёлета.

Лідарамі па тэмпах уборкі на сёння з’яўляюцца ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Барсучанка”, па ўраджайнасці – ААТ “Бягомльскае”.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *