Филиал № 1 РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник» специализируется на строительстве объектов жилищного фонда

амонтам уязной брамы на вытворчай тэрыторыі займаюцца трактарыст-машыніст Пётр Гмырак і вадзіцель пагрузчыка 6 разраду Сяргей Крывічанін.

Рамонтам уязной брамы на вытворчай тэрыторыі займаюцца трактарыст-машыніст Пётр Гмырак і вадзіцель пагрузчыка 6 разраду Сяргей Крывічанін.

Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць будаўнікі – людзі высакароднай і ганаровай прафесіі. Нездарма яна стала сінонімам самога жыцця, яго адраджэння і росквіту, бо, як і раней, растуць новыя дамы і кватэры, узводзяцца прамысловыя прадпрыемствы і будынкі сацыяльнай сферы. Адной з арганізацый, якая спецыялізуецца на будаўніцтве аб’ектаў жыллёвага фонду, з’яўляецца філіял № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Напярэдадні свята яго дырэктар Аляксандр Трахінін расказаў пра асноўную дзейнасць прадпрыемства і здабыткі калектыву.

амонтам уязной брамы на вытворчай тэрыторыі займаюцца трактарыст-машыніст Пётр Гмырак і вадзіцель пагрузчыка 6 разраду Сяргей Крывічанін.

– Асноўныя заказчыкі, з якімі працуем, – упраўленне капітальнага будаўніцтва і КУП “Наваполацкая кіруючая кампанія”, – паведаміў Аляксандр Мікалаевіч. – Сёння філіял упэўнена крочыць наперад. За першае паўгоддзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 123,1 працэнта да ўзроўню мінулага года, аб’ём падрадных работ – 120 працэнтаў, чысты прыбытак – 192,9 працэнта. Сярэдняя заработная плата склала 1678 рублёў. А гэта значыць, што прадпрыемства стабільна развіваецца, абнаўляецца яго матэрыяльна-тэхнічная база. Сёлета, напрыклад, набылі новы аўтамабіль “ГАЗель Некст” для дастаўкі рабочых на аб’екты, паўпрычэп для перавозкі будматэрыялаў, разьбанаразны станок, бензагенератары.

У бягучым годзе камунальнікі-будаўнікі працавалі ў Крулеўшчыне. Там на вуліцы Палявога, 8/5 адрамантавалі дах, фасад, інжынерныя сеткі, а таксама добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю, азелянілі яе. Завяршылі капітальны рамонт дома на вуліцы Чарняхоўскага, 91 у Докшыцах, а таксама двухпавярховік на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 2 у аграгарадку Барсукі. Зараз работы вядуцца ў квартале жыллёвага-будаўнічага кааператыва на Ленінскай у Докшыцах, дзе абуладкоўваецца бетанаваная стаянка і пад’язная дарога да аб’екта.

Аб’ём агульнабудаўнічых і сантэхнічных работ выконваўся пад кіраўніцтвам старшага вытворцы філіяла Валерыя Гануса і майстра Валерыя Глінскага. А ўсім працэсам кіраваў галоўны інжынер Валянцін Блажыевіч, які сёлета ўдастоены высокай узнагароды – Падзякі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Гэтымі днямі завяршаецца капітальны рамонт цеплапункта і спартыўнай залы ў Крулеўшчынскай сярэдняй школе з заменай інжынерных сетак. Дарэчы, на гэтым аб’екце задзейнічаны школьнікі – хлопцы з дзвюх гарадскіх школ, якія на летні перыяд былі працаўладкаваны ў філіял.

Сярод іншых хачу адзначыць юных будаўнікоў Улада Бадуна, Паўла Шкелку, Дзяніса Будзіча, якія вельмі стараюцца і спраўна выконваюць даручаную работу.

Важкую падтрымку з боку кіраўніцтва філіяла атрымліваюць маладыя спецыялісты. Яны забяспечваюцца жыллём, атрымліваюць пад’ёмныя. Усе работнікі маюць поўны сацыяльны пакет, у які ўваходзяць выплаты на аздараўленне, страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці за кошт арганізацыі і іншае.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *