Сувенирную продукцию подготовили к фестивалю в отделении социальной реабилитации и абилитации инвалидов Докшицкого ТЦСОН

img_3381-s

Напярэдадні свята горада работнікаў і наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН заспелі якраз за работай: дзяўчаты актыўна працавалі над сувенірнай прадукцыяй.

– Выраб сімвалічных падарункаў да розных свят – гэта ўжо наша традыцыя, – гаворыць загадчык аддзялення Таццяна Баравікова. – У калектыве ўсе асобы творчыя, ініцыятыўныя, таму і гасцям брэндавых свят раёна – Дня горада і фестывалю “Дзве ракі” – ёсць што набыць на памяць. Сёлета ў аб’яднанні па інтарэсах пачалі шыць шоперы, якія ўпрыгожваем малюнкамі герба горада Докшыцы і фестывальнага лагатыпа. Яшчэ летась паспрабавалі выкарыстоўваць у работах палімерную гліну. Спадабалася. І цяпер сярод сувеніраў ёсць керамічныя кубкі з гліняным дэкорам. Заўсёды карыстаюцца папулярнасцю магніцікі на халадзільнік, якія ў нас можна набыць на любы густ. Акрамя гэтага, прапаноўваем розныя ўпрыгажэнні: брошкі, завушніцы і многае іншае.

Побач з кіраўнікамі гурткоў Нінай Пацераевай, Вольгай Гражэўскай і Аленай Норавіч старанна працуюць наведвальнікі аддзялення Валянціна Красікава і Анастасія Баброўская. Валя больш захапляецца маляваннем. Насця праходзіць адаптацыю да працоўнай дзейнасці, любіць шыць і вышываць.

Адной з галоўных работ творчага калектыву сталі лебедзі – сімвал фестывалю “Дзве ракі”. Кампазіцыя з птушак у выглядзе мяккіх цацак, а таксама двухметровае пано з бела-
блакітным беларускім арнаментам – выдатныя элементы фотазоны, на фоне якой атрымаюцца добрыя здымкі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *