Количество тысячников в Докшицком районе увеличивается

Пасля ўручэння ўзнагарод: (злева направа) Наталія Вараб’ёва, Васіль Васюковіч, Мікалай Баброўскі, Сяргей Абірала, Сяргей Маскалёнак, Андрэй Альхімёнак.

Пасля ўручэння ўзнагарод: (злева направа) Наталія Вараб’ёва, Васіль Васюковіч, Мікалай Баброўскі, Сяргей Абірала, Сяргей Маскалёнак, Андрэй Альхімёнак.

Па стане на дзявятага жніўня ў нашым раёне тысячнага намалоту дасягнулі ўжо тры камбайнеры. Да “першай ластаўкі” Віктара Судніка з райаграсэрвіса днямі далучыліся перадавыя механізатары Мікалай Баброўскі і Сяргей Ралавец – работнікі ААТ “Барсучанка” і ААТ “Таргуны” адпаведна.

Тысячнікаў цёпла павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, уручыў ім заслужаныя ўзнагароды.

– Ваша праца заслугоўвае самай вялікай пашаны, бо няма на гэтай зямлі больш святой і высакароднай справы, чым хлебаробская, – сказаў Сяргей Уладзіміравіч і пажадаў рупліўцам, якія з года ў год дабіваюцца высокіх вынікаў не толькі на жніве, але і на сяўбе і корманарыхтоўцы, далейшых поспехаў і моцнага здароўя.

Сяргей Ралавец.

Сяргей Ралавец.

Да віншаванняў далучыліся першы намеснік старшыні райвыканкама Наталія Вараб’ёва, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, які ўручыў камбайнерам грашовыя прэміі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Сяргей Маскалёнак і Міхаіл Крукоўскі, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак, калегі-механізатары.
P.S. Пакуль газета рыхтавалася ў друк, стала вядома, што ў раёне з’явіліся яшчэ тры тысячнікі: Юрый Малюжанец, Вячаслаў Аніковіч (ААТ “Таргуны”) і Аляксандр Саульскі (ААТ “Бягомльскае”).

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *