Команда тысячников Докшицкого района пополнилась

Аляксандр Трус прымае віншаванні ад першага сакратара РА ГА “БРСМ” Яўгеніі Шаура.

Старшыня прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратара РА ГА «БРСМ» Яўгенія Шаура, камбайнер Аляксандр Трус і дырэктар ААТ «Бягомльскае» Аляксандр Навіцкі.

Па тысячы тон збожжа на рахунку яшчэ двух камбайнераў – Валерыя Пракаповіча з ААТ “Таргуны” і Аляксандра Труса з ААТ “Бягомльскае”.

Як ужо неаднаразова вызначалася падчас раённага спаборніцтва, высокіх вынікаў дасягаюць не толькі прафесіяналы з вялікім вопытам работы, загартаваныя ў бітвах за ўраджай, але і іх маладыя таварышы.

Мовай лічбаў. Уборачная кампанія ў раёне набліжаецца да завяршэння. Па стане на 23 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры, за вылікам кукурузы, убраны на 87 працэнтах плошчаў. Поўнасцю завяршылі жніво ААТ “Барсучанка”, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Бягомльскае”. Тройка лідараў па ўраджайнасці: ААТ “Таргуны”, ААТ “Бягомльскае”, ДП “Гняздзілава-Агра”.

Так, Аляксандр Трус у сельскай гаспадарцы мае яшчэ невялікі стаж работы: з 2019 года пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Там малады механізатар займеў спецыяльнасць механіка сельскай гаспадаркі, але, прызнаецца, куды больш яму падабаецца праца менавіта ў полі.

– Тут адразу бачыш вынікі сваіх намаганняў, прыкладзеных сіл, – разважае. – Радуешся роўным бліскучым барознам вільготнай глебы, густым зялёным усходам збожжа, зжатым палеткам з кукурузай і запоўненым сіласным траншэям… Мне падабаецца кіраваць магутнай тэхнікай, не сумна цэлы дзень знаходзіцца сам-насам з прыродай. Думаю, што менавіта ў гэтым маё прызванне – быць хлебаробам.

Аляксандр родам з Гліннага, зараз з сям’ёй, у якой падрастае маленькая дачушка Ульяна, жыве ў Прудніках. У “Бягомльскае” ўладкаваўся толькі два месяцы таму, тым не менш першы поспех не прымусіў сябе чакаць. Да ўсяго ў маладой сям’і ў хуткім часе чакаецца папаўненне, а гэта для руплівага працаўніка яшчэ адзін дадатковы стымул.

Ганарымся. Вадзіцель ААТ “Таргуны” Аляксандр Маскалёнак трымае пальму першынства ў абласным спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа і рапсу.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *