Девятиклассник Крулевщинской СШ стал победителем конкурса от областного отделения РОО «Белорусский детский фонд»

img_20240805_081149_223

Дзевяцікласнік Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя І.П. Ціткова Антон Кухта стаў адным з пераможцаў конкурсу на атрыманне прэміі за высокія дасягненні ў галіне культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці, які штогод праводзіць сярод навучэнцаў Віцебскае абласное аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

Імянны сертыфікат, грашовую прэмію і падарунак ад арганізатара конкурсу Антону ўручылі ва ўрачыстых абставінах у Крулеўшчынскім сельвыканкаме дэпутат Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Плюта і дырэктар Крулеўшчынскай школы Уладзімір Піскуновіч.

– Перамога Антона падмацавана шматлікімі дасягненнямі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, – каменціруе ўзнагароду вучня Уладзімір Піскуновіч. – У прыватнасці, на рахунку юнака Гран-пры нацыянальнага этапу Міжнароднага конкурсу творчых літаратурных і даследчых работ “Духоўнае святло”, дыплом I ступені Міжнароднага конкурсу даследчых праектаў школьнікаў “Дрэва жыцця”, дыплом II ступені абласнога этапу конкурсу “Моладзь – за чысціню гарадоў і вёсак”, дыплом II ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка”, дыплом такой жа вартасці рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”.

Наогул, расказалі ў школе, Антон займае нераўнадушную жыццёвую пазіцыю. Ахвотна ўдзельнічае у дзейнасці валанцёрскага атрада “Вектар памяці”, які займаецца добраўпарадкаваннем памятных мясцін і воінскіх пахаванняў. У красавіку школьнік пабываў у лагеры “Зубраня”, дзе быў адзначаны дыпломам і статуэткай за актыўны ўдзел у рэспубліканскім форуме “Здабытак года”.

Ніна КРУКОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *