Объезд учреждений образования Докшицкого района прошел в преддверии нового учебного года
В мероприятии приняли участие председатель райисполкома Сергей Абирало, его заместитель Оксана Полочанина, начальник отдела по образованию райисполкома Дмитрий Портянко, руководители учреждений образования, председатели сельских Советов депутатов, специалисты заинтересованных служб района.
Былі агледжаны класы і групы, спартыўныя і актавыя залы, харчаблокі і спальні, дваровыя тэрыторыі з гульнявымі пляцоўкамі, клумбамі і малымі архітэктурнымі формамі. Такая пільная ўвага да школ і садоў цалкам апраўдана, бо ад забяспечаных умоў залежаць здароўе, настрой і поспехі дзяцей.
– Аб’езд школ – гэта таксама магчымасць абмяняцца вопытам, узяць на ўзбраенне лепшыя напрацоўкі калег, павысіць свой прафесійны ўзровень, – растлумачыў мэту падобных сустрэч Сяргей Абірала.
На фінансаванне сферы адукацыі ў 2024 годзе бюджэтам раёна прадугледжана 24,9 млн рублёў. Пры падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года на капітальны і бягучы рамонты было накіравана 928,6 тыс. рублёў, на набыткі – 86,8 тыс. рублёў.
У той жа час старшыня райвыканкама падкрэсліў вялікую ролю прыцягнення ў галіну дадатковых сродкаў за кошт пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, наладжвання дзелавых кантактаў з прадпрыемствамі і спонсарамі, плённага ўзаемадзеяння з бацькамі.
Між тым за сем месяцаў бягучага года ўстановамі адукацыі зароблена 124 тыс. рублёў, з якіх на падрыхтоўку да новага навучальнага года накіравана 47,2 тыс. рублёў.
Аксана Палачаніна адзначыла важнасць арганізацыі на базе школ другаснай занятасці, дзякуючы якой і дзеці могуць зарабіць, і самі ўстановы атрымаць карысць – напрыклад, ад работ па добраўпарадкаванні, азеляненні тэрыторыі. Некаторыя школы гэтым актыўна карыстаюцца – напрыклад, Парплішчанская, дзе падчас канікул у гэтым годзе адпрацавалі тры змены.
…Школы і дзіцячыя сады сустракалі гасцей ва ўсёй сваёй красе: са свежым рамонтам, у кветкавым аздабленні і з дагледжанымі тэрыторыямі. Увогуле перад навучальным годам праведзены значны аб’ём работ: рамонт дахаў, фасадаў, інжынерных сетак, сістэм асвятлення, харчаблокаў, па добраўпарадкаванні і асфальтаванні тэрыторый. Касметычны рамонт памяшканняў выкананы пераважна за кошт пазабюджэтных сродкаў і сродкаў, атрыманых праз упраўленне па працы, занятасці i сацыяльнай абароне райвыканкама.
Як заўважыў Дзмітрый Парцянка, асабліва вялікі ўклад у падрыхтоўку да новага навучальнага года ўнеслі Крулеўшчынская, Бягомльская СШ, докшыцкія школы, Параф’янаўскі, Парплішчанскі, Крулеўшчынскі, Таргуноўскі дзіцячыя сады.
У Крулеўшчынскай школе будзе працягнуты капітальны рамонт у наступным годзе. У СШ № 1 г. Докшыцы ў пачатку мінулага навучальнага года быў завершаны капітальны рамонт сталовай – актавай залы, і цяпер гэта памяшканне з сучасным дызайнам і прыемнай колеравай гамай з’яўляецца ўпрыгажэннем установы. У СШ № 2 г. Докшыцы абсталяваны новыя душавыя. У Парплішчанскім садзе пабудаваны тры новыя дыхтоўныя ганкі.
На думку спецыялістаў аддзела па адукацыі, па эстэтыцы афармлення тэрыторый найбольш вылучаюцца Сітцаўская, Бягомльская, Параф’янаўская СШ, Барсукоўская БШ, гарадскія дзіцячыя сады, Бягомльскі, Крулеўшчынскі, Парплішчанскі, Параф’янаўскі, Барсукоўскі дзіцячыя сады. Але цікавыя ландшафтныя знаходкі ёсць практычна на ўсіх тэрыторыях устаноў.
Падвядзенне вынікаў гэтага дня прайшло ў актавай зале Бягомльскай СШ. У адрас кіраўнікоў і калектываў устаноў адукацыі прагучалі шчырыя словы падзякі за работу, творчы падыход і неабыякавасць да справы. Усе навучальныя ўстановы камісійна прыняты і 2 верасня гатовы прыняць сваіх выхаванцаў і навучэнцаў.
Акрамя гэтага, былі абмеркаваны і іншыя актуальныя пытанні. Яны тычыліся выступлення Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на рэспубліканскай педагагічнай канферэнцыі, прафарыентацыі і выкарыстання мэтавых накіраванняў пры паступленні, праектнай дзейнасці і іншых тэм.
З пачатку года з бюджэту затрачана 70 тыс. рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна. Набыты аўтобус, дзве пасудамыечныя машыны (для Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната і Параф’янаўскай СШ), параканвектамат (для дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы), шэсць машын для перапрацоўкі агародніны, тры ноўтбукі, халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне.
На працягу года за пазабюджэтныя сродкі набываліся пасцельная бялізна, кухонны посуд, мэбля, абсталяванне, сродкі гігіены і іншае.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.