Механизатор Виктор Судник стал первым тысячником в Докшицком районе
Першым камбайнерам, на чыім рахунку сёлета тысячны намалот, стаў механізатар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Віктар Суднік.
Гэта адзінаццатае жніво ў дастойнага прадаўжальніка справы бацькі-перадавіка Аляксандра Судніка, неаднаразовага пераможцы раённых спаборніцтваў, удзельніка абласных “Дажынак”, уладальніка высокага звання “Чалавек года Віцебшчыны” Судніка-малодшага. З чарговым дасягненнем непасрэдна на рабочым месцы Віктара павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталія Вараб’ёва, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўгенія Шаура, кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Дзяконскі, калегі-камбайнеры. Дыпломы, грашовыя прэміі, падарункі, а галоўнае, цёплыя словы падзякі – усё гэта малады механізатар па праве заслужыў дзякуючы сваёй добрасумленнай працы і вернасці хлебаробскай справе. Ну а абавязак быць першым закладзены ўжо ў яго імені, якое ў перакладзе з латыні гучыць як “пераможца”.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.