Дело о направлении в ЛТП рассмотрено на выездном судебном заседании в Докшицком районе

1

Па ініцыятыве суда і пракуратуры раёна ў памяшканні Докшыцкага сельвыканкама адбылося выязное судовае пасяджэнне па разглядзе грамадзянскай справы аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый мужчыны 1966 года нараджэння, схільнага да правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.

У пасяджэнні, якое вёў старшыня суда Вячаслаў Елісеенка, прымаў удзел пракурор раёна Ян Сасноўскі.

– У прыватнасці, у ЛПП могуць трапіць грамадзяне, якія на працягу года два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення, былі папярэджаны пра магчымасць накіравання ў прафілакторый і на працягу года пасля гэтага зноў здзейснілі “п’янае” правапарушэнне, пры гэтым калі ў іх выяўлены або пацверджаны хранічны алкагалізм, – расказаў Ян Сасноўскі.

Фігурант справы – жыхар адной з вёсак раёна. За год, быўшы нецвярозым, здзейсніў два правапарушэнні: дробнае хуліганства і прычыненне псіхічных пакут сваёй сужыцельцы, за што аштрафаваны на дзве і тры базавыя велічыні адпаведна. Нягледзячы на тое, што мужчыну было ўручана папярэджанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП, менш чым праз два месяцы ён зноў учыніў дамашні скандал і ў выніку атрымаў штраф у памеры пяці базавых велічынь.
На ўліку ў нарколага з 2009 года, таксама знаходзіцца на прафілактычным уліку ў РАУС.

Па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. На папярэднім месцы работы неаднаразова прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку за знаходжанне на працоўным месцы ў п’яным выглядзе.

Рашэннем суда грамадзянін накіраваны ў ЛПП на 12 месяцаў. Прыкмячальна, што ў 2010 годзе ён ужо праходзіў лячэнне ў такой установе. Шкада, што чалавек так марнуе сваё жыццё, падпарадкаваўшыся зялёнаму змею…

На пасяджэнне былі запрошаны і іншыя жыхары раёна, якія злоўжываюць алкаголем. Старшыня суда і пракурор растлумачылі ім, у якім выпадку прымяняюцца меры для накіравання ў ЛПП, папярэдзілі пра наступствы антыграмадскіх паводзін.

Усяго з пачатку года судом раёна разгледжана 20 грамадзянскіх спраў аб накіраванні ў ЛПП, адпраўлена на лячэнне 18 чалавек.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з архіва РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *