Подростковый суицид — трагедия для родителей

teensuicide

Падлеткавы суіцыд – гэта трагедыя бацькоў не толькі таму, што яны страчваюць дзіця. Бяда заключаецца яшчэ і ў тым, што яны не ведаюць, чаму так здарылася.

Падлеткі часта разглядаюць суіцыдальныя спробы як своеасаблівую, але падкантрольную дарослым гульню, застаючыся ў глыбіні душы ўпэўненымі, што тыя не дазволяць ім давесці суіцыд да канца.

Сярод фактараў, якія падштурхоўваюць дзіця да самагубства, жорсткае абыходжанне навакольных, парушаныя адносіны ў сям’і, праблемы ў школе, нераздзеленае каханне.

Якіх мэт хочуць дасягнуць суіцыдэнты? Адпомсціць крыўдзіцелям па прынцыпе “калі я памру, вам будзе горш”. Прыцягнуць увагу, каб атрымаць дапамогу і змяніць сітуацыю. Пазбегнуць пакарання ці пакуты. Або пакараць самога сябе – да гэтага прымушаюць перажыванні рэальнай ці надуманай віны.

Якія парады можна даць бацькам па прафілактыцы падлеткавых суіцыдаў? У першую чаргу адкрыта абмяркоўвайце праблемы дзяцей, цікаўцеся іх справамі. Дапамагайце ставіць рэальныя мэты ў жыцці і імкнуцца да іх. Любыя станоўчыя пачынанні адабрайце словам і справай. Будзьце ўважлівымі да сваіх падрастаючых дзяцей і, што не менш важна, далікатнымі. Памятайце, што аўтарытарнасць з вашага боку неэфектыўная і нават небяспечная. Пераважнай формай выхавання падлеткаў з’яўляецца заключэнне дамоўленасцей. Самае галоўнае – трэба навучыцца прымаць дзяцей такімі, якія яны ёсць. Бо гэта мы, бацькі, фарміруючы адносіны, дапамагаем ім у развіцці. Ад клапатлівага, любячага чалавека, які знаходзіцца побач у цяжкую хвіліну, залежыць многае. Ён можа выратаваць жыццё.

Дар’я ШКЕЛКА,

педагог-псіхолаг

Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Докшыцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *